У часе слуханьняў у Камітэце міжнародных адносінаў Палаты Прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША кангрэсмэны асудзілі беларускае кіраўніцтва за ягоную палітыку ў галіне правоў чалавека. Кангрэсмэн Сэм Гэйдэнсон, дэмакрат са штату Канэктыкут, назваў сытуацыю ў Беларусі "трывожнай", і заявіў, што застанаўляецца над тым, што было б, каб Лукашэнка валодаў ядзернай зброяй. Сэнатар Бэнджамін Гільман, рэспубліканец са штату Ню Ёрк, назваў цяперашні беларускі урад "агіднай дыктатурай" і, пры гэтым, асудзіў Маскву за падтрымку рэжыму Лукашэнкі. (Гільман: ) "Там, дзе ўрад мае інтарэсы, якія выразна пярэчаць нашым нацыянальным мэтам, ў прыватнасьці, калі справа тычыцца падтрымкі агіднай дыктатуры з боку Масквы і небясьпекі перадачы расейскай ваеннай тэхналёгіі Ірану, нашая цяперашняя палітыка дала невялікія вынікі, калі, ўвогуле, тут можна гаварыць пра нейкі прагрэс". Гэтак сэнатар Бэн Гільман выказаўся падчас слуханьняў у Палаце Прадстаўнікоў Кангрэсу Злучаных Штатаў Амэрыкі.