Беларускія экспартэры, як ужо ня раз было, зноў мусяць выпраўляць стратэгічныя памылкі ўладаў. На гэты раз у забесьпячэньні краіны нафтаю. Аляксандар Лукашэнка ўсклаў на айчынныя суб'екты гаспадараньня, паводле агучанага сёньня ўказу, дадатковую фінансавую ношу ў выглядзе павелічэньня абавязковага продажу валютнае выручкі. Новым указам Аляксандар Лукашэнка павялічыў на 10 адсоткаў аб'ёмы валютнае варучкі, якую суб'екты гаспадараньня мусяць у абавязковым парадку прадаваць на Беларускай валютна-фондавай біржы. Нагадаю, дагэтуль на асноўнай сэсіі біржы прадпрыемствы краіны, паводле ўказу двухгадовае даўніны, рэалізоўвалі 30 адсоткаў валюты. Абавязковы продаж валюты ажыцьцяўляецца тут паводле правілаў, якія ня маюць нічога агульнага са свабодным грашовым рынкам. Сёньня, напрыклад, на валютна-фондавай біржы прадпрыемствы мусілі прадаваць дзяржаве валюту па курсу 295 тысячаў беларускіх рублёў за даляр. Гэта пры тым, што рынкавая вартасьць безнаяўнага даляру знаходзіцца гэтымі днямі ў Беларусі на ўзроўні 700-800 тысячаў рублёў. Якім чынам цяперашняе 10-адсоткавае павелічэньне абавязковага продажу выручкі адаб'ецца на гаспадарчай дзейнасьці? З такім пытаньнем я зьвярнуўся да старшыні Эканамічнае рады Беларускае навукова-прамысловай асацыяцыі доктара эканамічных навук Аляксандра Каўтуненкі: (Каўтуненка: ) "Вядома, ускладніць. Таму што гэта дадатковы падатак на экспартэраў. Паколькі абавязковы продаж ажыцьцяўляецца па курсу Нацбанку, то, натуральна, прадпрыемствы маюць страты пры рэальнай куплі абаротных сродкаў. Рэч у тым, што ад 50-ці да 60-ці адсоткаў сыравіны й камплектуючых вырабаў беларускія экспартэры набываюць за мяжою, дзе гэтыя матэрыялы купляюцца па рэальным курсе, а ня тым, што ўстанаўляе Нацбанк. На кожным такім вось цыкле гаспадарчае дзейнасці паўстае істотная грашовая розьніца, якая пагаршае фінансавы стан айчынных экспартэраў". Рашэньне Аляксандра Лукашэнкі, прынятае ў пэрыяд абвастрэньня эканамічнага становішча на бальшыні прадпрыемстваў, што маюць валюту. Напрыклад, такія заводы-гіганты як МАЗ і МТЗ ужо ня першы месяц фігуруюць у "чорным" сьпісе даўжнікоў бюджэту. З другога боку, такое рашэньне, на думку назіральнікаў, сьведчыць пра вострую пагрозу энэргетычнага крызысу. Бо, паводле згаданага ўказу, набытыя зараз у прадпрыемстваў валютныя рэсурсы будуць скіраваныя выключна на набыцьцё нафты. Нафта ж патрэбная для вытворчасьці зь яе ня толькі дэфіцытнага бэнзыну, а й ня меней дэфіцытнага мазуту. Пра асаблівую заклапочанасьць Лукашэнкі недастатковымі запасамі паліўнага мазуту гаварыў у часе ўчорашняга паседжаньня прэзыдыюму Савету міністраў Міхал Мясьніковіч. Паводле ягоных словаў, Лукашэнка загадаў свайму атачэньню любымі сродкамі зьліквідаваць гэты дэфіцыт, які, паводле зьвестак кіраўніка канцэрну "Белнафтахім" Івана Бамбізы, складае 295 тысячаў тонаў. На яго нарыхтоўку спатрэбяцца мільёны даляраў. Пытаньне, аднак, у тым, ці атрымае гэтыя мільёны на валютна-фондавай біржы нафтавы канцэрн ад зьбяднелых беларускіх прадпрыемстваў.