Сёньня ў шэрагах Беларускага Народнага Фронту абмяркоўваюцца вынікі зьезду партыі БНФ, які ўчора адбыўся ў Менску. Як мы паведамлялі, дэлегаты зьмянілі назоў партыі цяпер гэта "Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя". Шэраг сябраў БНФ не прызнаюць зьезд правамоцным... На зьезьдзе быў абраны старшыня Зянон Пазьняк і ягоныя намесьнікі спадары Беленькі, Папкоў, Анцыповіч і Старчанка. Быў абраны Сойм у складзе 45 сяброў. Учора ж адбылося паседжаньне Сойму, які абраў адказным сакратаром Управы Анатоля Крыварота. Сёньня на прэсавай канфэрэнцыі спадар Папкоў падкрэсьліў, што адбыўся менавіта 4-ты зьезд Партыі БНФ. Ён дадаў, што ёсьць усе дакумэнты, якія падцьвярджаюць правамоцнасьць зьезду у ім узялі ўдзел 140 дэлегатаў, якія прадстаўлялі ўсе вобласьці і больш за 100 мяйсцовых арганізацыяў. Адказваючы на абвінавачваньні апанэнтаў, спадар Папкоў падкрэсьліў, што прадстаўнікі Гарадзеншчыны й Магілеўшчыны бралі ўдзел у зьезьдзе й былі абраныя ў Сойм. Спадару Беленькаму даручана атрымаць у міністэрстве юстыцыі рэгістрацыйнае пасьведчаньне партыі БНФ. Ніхто з тых, хто на зьезьдзе руху БНФ быў у апазыцыі да Зянона Пазьняка, ня быў абраны ў склад кіраўніцтва партыі. Пра магчымасьць захаваньня адзінства выказаўся ў інтэрвію "Радыё Свабода" Юрась Беленькі: (Беленькі: ) "Ну, па першае, пра Кансэрватыўна-хрысьціянскую партыю Беларускі Народны Фронт яшчэ рана гаварыць яшчэ трэба перарэгіставаць у міністэрстве юстыцыі... Пакуль што мы Партыя БНФ, і пакуль што просьба так вось нас і называць. На зьезд былі вылучаныя і, натуральна, запрашаліся і Вінцук Вячорка, і Лявон Баршчэўскі, і іншыя. Я пэрсанальна запрасіў Вінцука Вячорку, пэрсанальна запрасіў спадара Баршчэўскага. Нажаль, прыйшоў толькі спадар Баршчэўскі, які не рэгістраваўся, выклаў сваю пазыцыю ў выступе й далей ня браў удзелу ў зьезьдзе. Неаднаразова рабіліся прапановы і спадару Вячорку, і спадару Баршчэўскаму проста сесьці за стол кіраўніцтва тым асобам, якія маюць розныя погляды на далейшы лёс Фронту, на падыходы ў ягонай рэструктурызацыі якім чынам гэта лепш зрабіць. Бо праблемы, скажам так, з функцыйнымі структурамі, функцыйнымі абавязкамі ў Фронце яны, так бы мовіць, крычалі. Гэта было відавочна асабліва ў апошнія два гады былі вялікія праблемы. І трэба было мяняць падыходы... Канцэптуальныя, можа быць, падыходы да працы, структуры, функцыйныя абавязкі й г.д.". (Карэспандэнт: ) "Вось стварылася такая сытуацыя, што прайшоў зьезд, вашыя апанэнты гэтае не прыймаюць... На Ваш погляд, ці ёсьць магчымасьць неяк прыйсьці да згоды й не даводзячы ўжо да фактычнага расколу?" (Беленькі: ) "Некалькі формаў рэструктурызацыі працы Фронту прапаноўвалася. Вось адная форма была з паліткамітэтам, другая форма была стварэньне кааліцыі БНФ, дзе ёсьць як бы дзьве плыні з агульным каардынуючым цэнтрам, але ж мэты ў нас аднолькавыя! І трэцяя прапанова, якая была прынята ўчора дэ-факта гэта стварэньне моцнае палітычнае партыі. Прычым, гэтае пытаньне ўжо даўно насьпела! Партыя, якая зьяўляецца ядром усёй нашай арганізацыі... І прапануецца ўдакладніць ужо функцыю руху. І гэтыя ўдакладненьні яны павінны быць зроблены на другой сэсіі зьезду руха. Я думаю, у нас яшчэ ёсьць час, каб мы ўсе гэтыя праблемы да зьезду вырашылі зразумела, што на зьезд ужо павінныя выносіцца гатовыя праекты рашэньняў". Апанэнты Пазьняка ня лічаць зьезд, які адбыўся ўчора, правамоцным. намесьнік старшыні Фронту Лявон Баршчэўскі заявіў у інтэрвію "Радыё Свабода", што бальшыня арганізацыяў будуць прытрымлівацца статуту й таму ня прызнаюць зьезд. Спадар Баршчэўскі назваў зьезд, які адбыўся ў нядзелю, сепаратным, які фіксуе раскол. Ён дадаў, што такі зьезд вядзе да стварэньня арганізацыі правадырскага тыпу. А вось што заявіў нашаму радыё Вячаслаў Сіўчык: (Сіўчык: ) "Я думаю, ёсьць нейкі шанец захаваць адзінства Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" як грамадзкае арганізацыі. Я думаю, што мусяць застацца ўсе тыя людзі, прозьвішчы якіх Вы называлі. Але яшчэ, на мой погляд, непазьбежна пасьля ўчорашніх падзеяў побач з партыяй БНФ будзе йснаваць кансэрватыўна-хрысьціянская партыя Беларускага Народнага Фронту Зянона Пазьняка. Я магу сказаць, што гэтыя падзеі ня выклікаюць у мяне вельмі шмат радасьці я лічыў, што ва ўмовах сёньняшняга рэжыму трэба, наадварот, зьбіраць усе сілы ў кулак, бо людзей не хапае. Але ж Зянон Станіслававіч вырашыў па іншаму... Натуральна, ня толькі на яго кладзецца адказнасць за тое, што адбывалася на мінулай нядзеле ў Менску. Тут адказнасьць кладзецца на ўсё кіраўніцтва Беларускага Народнага Фронту... Я асабіста, прыкладаў усе намаганьні, каб захаваць агульнае адзінства. У тым ліку, і каб заставалася адзіная партыя Беларускага Народнага Фронту. І такой жа пазыцыі трымалася бальшыня маіх калегаў у Сойме як у Беларускім Народным Фронце "Адраджэньне", так і ў Сойме партыі БНФ. Але ж жаданьні ды імкненьні Зянона Станіслававіча Пазьняка былі іншыя і ён пайшоў на стварэньне сваёй партыі. Натуральна, у шэрагах гэтае партыі ён і блізка ня можа аб'яднаць бальшыню Беларускага Народнага Фронту".