Гэтак званая "кампутаровая праблема тысячагодзьдзя" і яе магчымыя наступствы па-ранейшаму выклікаюць вялікую заклапочанасьць спэцыялістаў і ўрадаў ва ўсім сьвеце. У аўторак Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША абнародаваў даклад, у якім прааналізаваў ступень падрыхтаванасьці розных краінаў да разьвязаньня гэтае праблемы. Даклад падрыхтаваны ў форме консульскай інфармацыі для амэрыканскіх амбасадаў ў 196 краінаў сьвету. На web-старонках і ў брашурах амэрыканскіх амбасадаў зьявіліся новыя некалькі абзацаў, зь якіх можна даведацца, наколькі бясьпечна наведваць тую ці іншую краіну ў дні надыходу новага тысячагодзьдзя. Агульная выснова наступная – амэрыканскія падарожнікі й супрацоўнікі фірмаў, якія маюць побыт у некаторых краінах, могуць у дні надыходу новага тысячагодзьдзя сутыкнуцца з праблемамі, датычнымі фінансавых службаў, тэлекамунікацыяў, транспарту ды іншых важных сфэраў. Коратка нагадаем, ў чым сутнасьць праблемы сумяшчальнасьці са стагодзьдзем. Тут будзем называць яе, як гэта прынята, "кампутаровай праблемаю тысячагодзьдзя". Непрыемнасьці могуць быць выкліканыя тым, што некаторыя кампутарныя праграмы, асабліва ня самыя новыя, могуць адключыцца ў першыя дні 2000 году. Справа ў тым, што праграма, настроеная пазнаваць толькі дзьве апошнія лічбы году, можа прачытаць 2000 год як 1900. З-за гэтага можа адбыцца збой у працы многіх, зьвязаных з кампутарамі, службаў. Дырэктар аддзелу замежных службаў Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Кевін Гэрбэрт, прадстаўляючы падрыхтаваную справаздачу, сказаў: (Гэрбэрт: ) "У краінах, якія падрыхтаваныя недастаткова, "праблема тысячагодзьдзя" можа негатыўна ўплываць на фінансавыя службы, камунальныя сыстэмы, такія як электрычнасьць і водазабесьпячэньне, мэдычныя паслугі, тэлекамунікацыі, энэргію, транспарт ды іншыя жыцьцёва важныя галіны гаспадаркі". Амэрыканскія спэцыялісты падкрэсліваюць, што, нажаль, пакуль няма такой прадказальнасьці, якую хацелася б мець, у справе вырашэньня гэтае праблемы. Як пазначыў Гэрбэрт, цяпер амэрыканскія спэцыялісты прымаюць удзел у актыўным дыялёгу з міжнароднай супольнасьцю ў гэтым пытаньні. У адпаведнасьці з падрыхтаванай справаздачаю, бальшыня краінаў былога "ўсходняга блёку" могуць у дні пераходу да новага тысячагодзьдзя стаць патэнцыйнай праблемаю для амэрыканскіх турыстаў і пэрсаналу. Украіна і Беларусь, якія ня вельмі абапіраюцца на кампутаровыя сыстэмы, усё яшчэ непадрыхтаваныя разьвязаць праблему 2000 году, сказана ў дакладзе. Дзяржаўны дэпартамэнт апярэджвае амэрыканцаў, што Кіеў і Менск патэнцыйна рызыкуюць зьведаць зрывы ў ключавых сэктарох, асабліва ў энэргэтыцы. Расея, Малдова й Румынія толькі троху больш падрыхтаваныя, а Арменія, Польшча і Ўзбэкістан, як адзначана, могуць зьведаць рызыку ў галіне энэргетыцы і аховы здароўя. Адзінымі відавочнымі сьветлымі плямамі ў дакладзе названыя Латвія, Летува ды Эстонія. Але нават тут могуць быць праблемы зь міжнародна злучанай электрычнай сеткаю. Намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША ў палітычных справах Томас Пікерынг сказаў журналістам, што пакуль ня было прынята аніякага рашэньня наконт таго, ці адключаць або нават зачыніць амбасады ЗША ў некаторых краінах у дзень прыходу новага году. Такое рашэньне ў выпадку неабходнасьці будзе прынятае бліжэй да 2000 году. Я зазірнуў на web-старонку амэрыканскае амбасады ў Беларусі, каб даведацца, якія рэкамэндацыі выдадзеныя Дзяржаўным дэпартамэнтам наконт Беларусі. Вось якая інфармацыя зьявілася наконт падрыхтаванасьці Беларусі да вырашэньня "праблемы тысячагодзьдзя": "Беларусь ня мае вялікага ўзроўню кампутарызацыі. Краіна не выглядае падрыхтаванай да вырашэньня праблемы тысячагодзьдзя. На цяперашні момант падобна, што тут можа быць рызыка патэнцыйных зрываў ў энэргетыцы і ахове здароўя. Збоі могуць паўплываць на даступнасьць электрычнасьці й мэдычных паслугаў. У той час як нутраная энэргапрадукцыя ў значнай меры не абапіраецца на кампутары, бальшыня спажыванай у Беларусі электрычнасьці, нафты й газу імпартуецца. Так што калі "праблема тысячагодзьдзя" паўстане ў краінах-пастаўшчыках, гэта можа паўплываць на пастаўкі ў Беларусь энэргіі". Паколькі галоўным пастаўшчыком усіх відаў энэргіі для Беларусі зьяўляецца Расея, варта сказаць, што Расея некаторымі аналітыкамі называецца сярод краінаў з найвышэйшай рызыкаю магчымых збояў, зьвязаных з "праблемаю тысячагодзьдзя". Але працягнем цытаваньне рэкамэндацыяў Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША: "Амэрыканцы, якія плянуюць заставацца ў Беларусі ў гэты час, мусяць быць падрыхтаваныя вытрымаць магчымыя адключэньні на некалькі дзён электрычнасьсці, вады й гарачага ацяпленьня. Амэрыканцы, якія жывуць у Беларусі, мусяць быць абазнанымі пра падобныя патэнцыйныя складанасьці. Цяжка прадбачыць вялічыню й працягласьць выкліканых "праблемаю тысячагодзьдзя" збояў. Амэрыканскія грамадзяне ў Беларусі мусяць прыняць практычныя перасьцярогі, прадбычыць патэнцыял магчымых збояў". Тут варта адзначыць, што 2 сакавіка сёлета Савет Міністраў Беларусі прыняў адмысловую пастанову наконт "праблемы 2000 году". У інтэрнэце адкрыты адмысловы сайт, дзе дадзеныя рэкамэндацыі наконт разьвязаньня "праблемы сумяшчальнасьці са стагодзьдзем". Дзяржаўны камітэт у справах навукі і тэхналёгіяў распрацаваў нават тыповыя мэтадычныя рэкамендацыі. Выглядае, аднак, што ўсіх гэтых захадаў недастаткова – відавочна, сваю ролю адыграе адсутнасьць належнага фінансаваньня, добрых спэцыялістаў і глыбокага разуменьня ў Беларусі значнасьці гэтае праблемы.