Новапрызначаны амбасадар ЗША у ААН Рычард Голбрук у нядзелю сустрэўся ў Прышціне зь мяйсцовымі альбанскімі лідэрамі, камандаваньнем міжнароднага вайсковага кантынгэнту, а таксама прадстаўнікамі Арганізацыі Аб'яднаных Нацыяў. "Многія з праблемаў застаюцца, і часам выкаваць мір цяжэй, чым здабыць перамогу", – так падсумаваў Рычард Голбрук вынікі сваёй сустрэчы ў Прышціне. На ёй, як паведамляе сёньня "Los Angeles Times", абмяркоўваліся праблемы – ад сытуацыі ў мястэчку Косаўска Мітравіца да спробаў усталяваць у правінцыі адміністрацыю пад патранажам ААН. Важным момантам гэтага візыту была таксама сустрэча Голбрука зь лідэрам Арміі вызваленьня Косава 29-гадовым Гашымам Тачы. Паводле зьвестак "International Herald Tribune", гэта былі даволі складаныя перамовы, і ня толькі таму, што яны датычылі раззбраеньня Арміі, якое павінна быць праведзенае да 19 верасьня. Першапачаткова амэрыканцы прапаноўвалі Тачы варыянт трансфармацыі Арміі, у выніку якога яна застанецца нечым накшталт "нацыянальнае гвардыі". Цяпер жа на перамовах абмяркоўваўся хутчэй варыянт "армейскага рэзэрву" – а менавіта, новая назва фармаваньня, колькасьць ягоных сяброў і від узбраеньня. Злучаныя Штаты таксама хацелі б пераарыентаваць актыўнасьць Гашыма Тачы ў палітычнае рэчышча, аднак сам Тачы заяўляе, што не адмовіцца ад сваёй ролі лідэра вызвольнага руху. Ён працівіцца ідэі ўзначаліць, да прыкладу, нейкую партыю, бо гэтым, як мяркуе, ператворыцца толькі ў яшчэ аднаго палітыка. Рычард Голбрук заявіў пасьля сустрэчы, што ён цалкам разумее пазыцыю Тачы і што, усё ж, яны дасягнулі поўнага паразуменьня ў тым, што датычыць тэрмінаў і ўмоваў дэмілітарызацыі Арміі вызваленьня Косава. Амэрыканскі амбасадар сустрэўся таксама зь Ібрагімам Руговам – які, нягледзячы на сваю памяркоўную ў стаўленьні да Бялграду пазыцыю, застаецца папулярным сярод этнічных альбанцаў. Задачаю Голбрука было падбадзёрыць Ругову і ўмацаваць пэўнасьць ягонае пазыцыі. Паводле "International Herald Tribune", Голбрук падкрэсьліў на гэтай сустрэчы наступнае: калі NATO займаецца ўсталяваньнем бясьпекі, то ўсталяваньне дэмакратыі – гэта справа мяйсцовых палітыкаў.