Загадкавая гісторыя здарылася на мінулым тыдні з Уладзімерам Радзівончыкам, жыхаром раённага цэнтру Пружаны, што ў Берасьцейскай вобласьці. Вядомага ў сваім рэгіёне апазыцыйнага палітыка сярод белага дня, літаральна, выкралі невядомыя асобы, якія толькі пасьля настойлівых патрабаваньняў прызналіся ў сваёй прыналежнасьці да праваахоўных ворганаў. Як паведаміў нашаму радыё Ўладзімер Радзівончык, 5 жніўня каля 15 гадзінаў ён кіраваўся да хаты. У гэты момант побач спыніўся аўтамабіль УАЗ цёмна-шэрага колеру. Мужчынскі голас паклікаў спадара Радзівончыка, назваўшы ягонае прозьвішча. Той вырашыў падыйсьці да машыны, бо быў упэўнены, што там знаходзіцца нехта са знаёмых, але на самай справе, у аўтамабілі былі зусім невядомыя спадару Радзівончыку людзі. Адзін зь іх загадаў сесьці ў салён машыны, што Ўладзімер Радзівончык зрабіць адмовіўся. Тады з машыны выйшлі два мужчыны й, незважаючы на супраціў з боку Радзівончыка, груба запіхнулі яго ў аўтамабіль. Уладзімер Радзівончык запатрабаваў тлумачэньняў ад невядомых асобаў, пасьля чаго адзін зь незнаёмцаў назваўся намесьнікам начальніка Пружанскага раённага аддзелу нутраных справаў Мікалаем Замковічам. Але паказаць свае дакуманты а ні ён, а ні іншыя асобы, што знаходзіліся ў машыне, не пажадалі. На самім жа аўтамабілі адсутнічалі вызначальныя знакі й нумары, якія б сьведчылі, што машына належыць да праваахоўных ворганаў. Да гэтага трэба дадаць, што чалавек, які назваўся Мікалаем Замковічам, адмовіўся рэгістраваць факт затрыманьня спадара Радзівончыка. Празь пяць хвілінаў машына спынілася каля аднапавярховага адміністрацыйнага будынку на ўскрайку Пружанаў. Там Уладзімера Радзівончыка завялі ў адмысловы габінэт, дзе на працягу дзьвюх гадзінаў яго дапытвалі людзі ў вайсковай форме. Пад час допыту стан здароўя Радзівончыка рэзка пагоршыўся, але спробы выйсьці з памяшканьня былі марнымі яму не дазволіў гэта зрабіць супрацоўнік міліцыі, які таксама адмовіўся назваць сваё прозьвішча. Адказваючы на пытаньне нашага радыё: "чым можна растлумачыць такую незвычайную цікавасьць да сябе з боку праваахоўных ворганаў?", Уладзімер Радзівончык ня выключыў палітычныя прычыны свайго перасьледу. Справа ў тым, што спадар Радзівончык узначальвае на Берасьцейшчыне вабласную філію Аб'яднанае Грамадзянскае партыі. А ў саміх Пружанах створана даволі вялікая суполка Грамадзянскага Форуму моладзевай арганізацыі АГП. Напярэдадні згаданага здарэньня Ўладзімеру Радзівончыку тэлефанілі прадстаўнікі мяйсцовых уладаў і папярэджвалі пра магчымыя непрыемнасьці, калі ён па-ранейшаму будзе актыўна займацца палітыкаю і дапамагаць распаўсюджваць на тэрыторыі Пружанскага раёну незалежнае выданьне газэту "Для вас". Апошнім часам гэтае выданьне, якое раней мела назоў "Газэта Ўладзімера Кудзінава" і была заснаваная дэпутатам Вярхоўнага Савету, што зараз знаходзіцца за кратамі, значна павялічыла колькасьць свайго накладу ў рэгіёне. Уладзімер Радзівончык робіць выснову, што тое тэлефоннае папярэджаньне не было выпадковым, і ўлады сапраўды робяць актыўныя захады, каб запужаць апанэнтаў цяперашняга рэжыму ў краіне.