(эфір 27 ліпеня 1999) Сёньня старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Сямён Шарэцкі сустрэўся ў Вільні са старшынём Сэйму Летувы Вітаўтасам Ландзбэргісам. Спатканьне доўжылася больш за гадзіну. Потым абодва сьпікеры адказалі на пытаньні журналістаў. Сямён Шарэцкі паведаміў, што праінфармаваў свайго летувіскага калегу пра сытуацыю ў Беларусі, пра тое, што 20 ліпеня скончылася абумоўленая Канстытуцыяй 1994 году кадэнцыя прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі, што 21 ліпеня Вярхоўны Савет ХІІІ скліканьня зьвярнуўся да народу Беларусі, нагадаўшы яму пра гэта. Грамадзяніну Лукашэнку прапанавана пачаць перамовы з законнай уладаю краіны гэта значыць, зь Вярхоўным Саветам, аб урэгуляваньню крызысу ўлады. Канстытуцыйны крызыс, які распачаўся пасьля рэфэрэндуму 1996 году, у выніку якога спадар Лукашэнка, паводле словаў Сямёна Шарэцкага, ажыцьцявіў дзяржаўны пераварот, сёньня перарос у крызыс выканаўчай улады. Сёньня, па словах старшыні Вярхоўнага Савету, законнай выканаўчай улады ў Беларусі няма. Ён яшчэ раз падкрэсьліў, што ўсе праблемы Беларусі мусяць вырашацца ў самой Беларусі. "Аднак, паколькі любы дыктатарскі рэжым небясьпечны ня толькі для сваёй нацыі, але й для суседзяў, для ўсяго сьвету, таму мы ўдзячныя суседнім краінам, у тым ліку й Летуве за іхнае нераўнадушша да Беларусі. Мы заўсёды на ўсіх міжнародных форумах адчуваем падтрымку ад усіх дзяржаваў, за выняткам, можа, толькі Расеі", сказаў Сямён Шарэцкі. (Шарэцкі: ) "Я хотел бы ещё раз сказать большое спасибо господину председателю Сейма за ту поддержку, которую мы получаем и от литовских парламентариев". (пытаньне карэспандэнткі: ) "Будете ли Вы просить политического убежища? И если нет, то что Вы будете дальше делать?" (Шарэцкі: ) "Я председатель Верховного Совета Республики Беларусь о каком политическом убежище может идти речь? Я по Конституции должен временно сменить президента Республики Беларусь, по-этому ни о каком политическом убежище речи быть не может". Адносна мэханізму свайго магчымага прыходу да ўлады Сямён Шарэцкі сказаў, што гэты мэханізм у Канстытуцыі дакладна не абумоўлены, але гэтым пытаньнем цяпер зоймецца Вярхоўны Савет ХІІІ скліканьня. Праз некалькі дзёнаў ён мусіць прыняць адпаведныя рашэньні. На пытаньне аб тым, наколькі расьцягнецца сытуацыя міжуладзьдзя ў Беларусі, сьпікер Вярхоўнага Савету адказаў літаральна наступнае: "гэта залежыць ня столькі ад нас, сколькі ад самога Лукашэнкі, а ён дабрахвотна ад улады адмаўляцца ня хоча". На пытаньне журналістаў, ці не баіцца Сямён Шарэцкі за сваю сям'ю ды блізкіх, якіх пакінуў у Беларусі, адказ быў такі: "у краіне, дзе створаныя адмысловыя структуры, якія могуць без санкцыі праваахоўных ворганаў уварвацца ў дом чалавека, затрымаць яго без суду, і толькі потым шукаць доказаў ягонай вінаватасьці для сьледзтва, можна чакаць усяго. Аднак для чалавека, які зрабіў у сваім жыцьці сьвядомы выбар, даводзіцца йсьці да канца. Старшыня Сэйму Летувы Вітаўтас Ландзбэргіс адказваў, у асноўным, на пытаньні, зьвязаныя з ацэнкаю Летувой сёньняшней сытуацыі ў Беларусі. "Каго лічыць старшыня Сэйму сёньняшнім прэзыдэнтам Беларусі?" было пытаньне да Вітаўтаса Ландзбэргіса. "Я пакуль што ня меў неабходнасьці паглыбляцца ў такое філязофскае пытаньне, я гляджу на палітычную сытуацыю з практычнага пункту гледжаньня і, вядома ж, з канстытуцыйнага. Мы, як і іншыя краіны Рады Эўропы, можа быць за выняткам Расеі, прызнаем Канстытуцыю Беларусі й, паводле яе, дзейны Вярхоўны Савет, які быў фармальна разагнаны ў 1996 годзе, але працягваў сваю дзейнасьць. Мы чулі й тое, што прэзыдэнт Лукашэнка выказаўся за "круглы стол" нейкага зьместу, за размову з апазыцыяй. Гэта надае надзеі. А цяпер, відаць, такі пэрыяд, калі трэба крыху пачакаць якія будуць адказы ад тых людзей, якія маюць рэальную ўладу у Беларусі. Таму, маўляў, ня так важна, як тытулаваць таго ці іншага высокапастаўленага чалавека, хаця ў адносінах да таго, кім ёсьць спадар Шарэцкі, я ніколі ня меў сумневу", сказаў Вітаўтас Ландзбэргіс. У апошнія два гады, паводле ягоных словаў, спадар Шарэцкі ўжо наведваў Летуву неаднойчы, сустракаўся зь ім, як з сваім партнэрам кіраўніком парляманту. Гэта былі неафіцыйныя рабочыя візыты ў 97-м і 98-м гадох. (пытаньне да Вітаўтаса Ландзбэргіса: )"Ці можа Летува пасярэднічаць у мажлівых перамовах уладаў з апазыцыяй?" (Ландзбэргіс: ) "Відаць, сам факт таго, што спадар Шарэцкі знаходзіцца ў Летуве, і што ўсе пытаньні ў Беларусі вырашаюцца пакуль палітычна, па парляманцку, дазваляе трактаваць гэтую сытуацыю як ініцыятыву й чаканьне адказу зь іншага боку. Я магу нагадаць, што такая пазыцыя беларускіх дэмакратаў нам блізкая, бо мы таксама йшлі да адбудовы сваёй незалежнасьці праз аднаўленьне дэмакратыі, і менавіта дэмакратычным мірным шляхам. Тое, што цяпер робіць беларускі Вярхоўны Савет, не заклікаючы да нейкага супраціву, а абуджаючы толькі грамадзянскую сьвядомасьць, зьвяртаючыся да структураў рэальнае ўлады у Беларусі дамаўляцца й дамовіцца адносна вырашэньня праблемаў улады усё гэта вельмі па-эўрапейску, вельмі дэмакратычна, і вельмі падобна на тое, як вырашаліся пытаньні ў Летуве", сказаў сёньня ў інтэрвію журналістам старшыня Сэйму Летувы Вітаўтас Ландзбэргіс пасьля сустрэчы са сьпікерам Вярхоўнага Савету Беларусі ХІІІ скліканьня Сямёнам Шарэцкім.