Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі заяўляе, што ўжо выканала заданьне па вяртаньні крэдытаў, якое прэзыдэнт Лукашэнка паставіў перад міліцыяй у траўні. Міліцыянты сьцьвярджаюць, што вярнулі ў казну 832 мільярды рублёў, 17 мільёнаў даляраў, 3 мільёны нямецкіх марак і арыштавалі 73 вінаватых. Усяго на кантролі ў міліцыя знаходзіцца амаль 500 справаў аб нявернутых крэдытах. Прэсавая служба МУС распаўсюдзіла сёньня паведамленьне пра посьпехі ў справе выкананьня прэзыдэнцкага загаду пра вяртаньне крэдытаў. Міліцыянты сьцьвярджаюць, што, па сутнасьці, заданьне выкананае – яны вярнулі ў казну 832 мільярды рублёў, 17 мільёнаў даляраў, 3 мільёны нямецкіх марак і арыштавалі 73 вінаватых.. На "пераможны рахунак" можна аднесьці і сканфіскаваныя дамы, машыны, хатнюю маёмасьць. Кіраўнікі МУС падлічылі, што ўсё гэта пакрывае страты, якія нанесьлі краіне нядобрасумленныя бізнэсоўцы. Дарэчы, МУС рапартуе, што сышчыкі затрымалі 73 бізнэсоўцы, але яшчэ 148 знаходзяцца ў вышуку. Усяго ж беларускімі сьледчымі праверана амаль тысяча фактаў крэдытаваньня камэрцыйных структураў. У палове зь іх спатрэбілася ўзбуджаць крымінальныя справы. "Большасьць яшчэ расьсьледваецца", рапартуе міліцыя. Нічога, аднак, не паведамляецца а ні пра тое, як зьбіралася інфармацыя пра вінаватых, а ні пра мэтады выбіваньня грошаў з тых, хто быў затрыманы. Між тым, паводле канфэдэцыйных зьвестак ад саміх жа супрацоўнікаў міліцыі, яны атрымалі дазвол на правядзеньне такіх апэрацыяў, якія раней катэгарычна забараняліся. У тым ліку – арыштоўваць бізнесоўцаў бяз санкцыі пракурора і трымаць у камэрах сьледчых ізалятараў да тае пары, пакуль ня будуць вернутыя крэдыты. Мэтад нагэтулькі эфэктыўны, наколькі і супрацьзаконны. Затое ён цалкам адпавядае рэкамэндацыям самога прэзыдэнта Лукашэнкі, які загадваў у траўні: "Затрымлівайце іх, давайце ў рукі "сотавы" тэлефон, і хай дамаўляюцца". Сёняшні рапарт міліцыі варта ўспрымаць як справаздачу: "вось што зроблена з дапамогай Вашага мэтаду". Таксама ні слова няма ў рапарце МУС, хто гэтыя 73 затрыманых. Хаця сярод іх ёсьць самыя розныя людзі. У тым ліку і былы прэмьер Міхаіл Чыгір. Безумоўна, ён далучаны да вінаватых з палітычных прычынаў. Між тым суду над экс-прэмьерам яшчэ не было, і наўрад ці такі суд пацьвердзіў бы абвінавачваньне, якое ўжо распаўсюдзілі пра Чыгіра сьледчыя і дзяржаўная прапаганда.