Сёньня прэзыдэнт Лукашэнка наведаў Магілеў. На прэсавай канфэрэнцыі ён заявіў, што зьнешняя палітыка павінная быць ськіраваная на ўсход, дзе "з намі гатовыя працаваць", і рашуча загадаў "разабрацца" з Польшчай, Нямеччынай, Турцыяй. Пасьля азнаямленьня з вытворчасьцю на заводзе штучнага валакна, прэзыдэнт правёў нараду з кіраўнікамі і інжынэрна-тэхнічнымі супрацоўнікамі хімічнай галіны канцэрну "Белнафтахім". Нарада прайшла вельмі мірна, і работу канцэрну прэзыдэнт ацаніў станоўча. На прэсавай канфэрэнцыі, якая адбылася пасьля нарады, Лукашэнка закрануў і міжнародныя пытаньні. Што тычыцца расейскай палітыкі, дык Лукашэнка заявіў, што ня хоча ўдзельнічаць а ні ў якіх гульнях у межах Садовага кола. Але ягоная пазыцыя па саюзу Беларусі і Расеі застаецца ранейшай. Толькі, на жаль, Расея не ідзе на кантакт. Югаслаўскія падзеі прэзыдэнт ацаніў як "даціснулі Мілошавіча". Пазыцыю Расеі ў гэтым канфлікце ён ацэньвае як "непасьлядоўную", у тым ліку, што тычыцца і ўводу ў Косава дэсантнікаў. Бо цяпер, паводле словаў Лукашэнкі, ніхто ня ведае, што рабіць з гэтымі двумастамі "міратворцамі". Беларусь, падкрэсьліў прэзыдэнт, зараз ня ставіць перад сабой нейкія геяпалітычныя мэты. А таму і міністэрства замежных справаў возьме курс на эканоміку. Зьнешняя палітыка, лічыць кіраўнік Беларусі, павінная быць ськіраваная на ўсход, дзе "з намі гатовыя працаваць". У той жа час Аляксандр Лукашэнка рашуча загадаў "разабрацца" з Польшчай, Нямеччынай, Турцыяй, якія ўводзяць антыдэмпінгавыя падаткі, у тым ліку - і на хімічныя валокны. І таксама "адэкватна прарэагаваць" у мэтах абароны айчынных вытворцаў, як гэта зрабілі раней названыя краіны. На прэсавай канфэрэнцыі ўзьнікла і пытаньне аб вядомым, але так і не падпісаным указе "аб працоўнай дысцыпліне". Прэзыдэнт заявіў, што пасьля шэрагу аварыяў на заводах ён пераканаўся, што ўказ трэба было прымаць, і рабіць яго яшчэ больш жорсткім, чым гэта плянавалася ў мінулым. Пахвалы ад Лукашэнкі, дарэчы, удастоіліся менскія журналісты, якія, паводле ягоных словаў, працуюць у дзяржаўных інтарэсах. Там, сказаў Лукашэнка, усе ўплывовыя сродкі масавай інфармацыі сталіцы знаходзяцца пад кантролем дзяржавы, а на ўсякую "жоўтую прэсу" ня трэба і ўвагу зьвяртаць.