Сёньня ўначы закончыліся правалам трохдзённыя перамовы ў Македоніі паміж прадстаўнікамі НАТО і камандаваньнем югаслаўскага войска. Мяркуецца, што чарговы крызыс і адступленьне Бялграду ад сваіх ранейшых абяцаньняў ускладняе сытуацыю, але перамовы на ніжэйшым узроўні працягваюцца, і шанец на мірнае пагадненьне надалей існуе. Дэлегацыю Бялграду ў складзе вайсковых і паліцэйскіх камандзіраў узначальваў намесьнік галоўнакамандуючага ўзброеных сілаў Югаславіі генэрал Мар'янавіч. Кіраўнік дэлегацыі НАТО ангельскі генэрал Майкл Джэксан падаў на разгляд югаслаўскаму боку падрабязны плян вываду з Косава 40 тысяч вайскоўцаў. Вывад меўся б адбыцца на працягу сямі дзён. Аднак дэлегацыя Бялграду адмовілася падпісаць дакумэнт. Яна запатрабавала больш часу на вывад, а таксама гарантыяў, што альбанскія паўстанцы ня будуць атакаваць канвоі. Югаслаўскі бок цьвердзіць, што сямі дзён мала, каб направіць збамбаваныя дарогі і масты. Бялград таксама не пагаджаецца з усталяваньнем дэмілітарызаванай зоны шырынёю 25 кілямэтраў на мяжы з Косавам. У сувязі з гэтым альянс заявіў, што будзе працягваць паветраныя ўдары па Югаславіі. У адмысловай заяве генэрал Джэксан афіцыйна сказаў: «Маё заданьне на перамовах палягала ў тым, каб перакласьці палітычнае пагадненьне ў вайсковы дагавор. Югаслаўская дэлегацыя падала прапанову, якая не гарантуе бясьпечнага вяртаньня ўсіх уцекачоў і поўнага вываду югаслаўскага войска. Гэтыя прапановы не адпавядаюць тэксту ўзгодненага расейскім пасланьнікам Чарнамырдзіным і эўрапейскім пасланьнікам Ахцісаары пагадненьня. У сувязі з гэтым НАТО ня мае іншага выйсьця, як працягваць і ўзмацняць паветраныя ўдары, пакуль югаслаўскі бок будзе гатовы прыняць пагадненьне поўнасьцю і адназначна. Мы гатовыя сустрэцца з югаслаўскай дэлегацыяй, каб дасягнуць гэтай мэты». Прадстаўнік Міністэрства Замежных Справаў Югаславіі Нэбойша Вуявіч, які ўдзельнічаў у перамовах, заявіў наступнае: «Югаслаўская дэлегацыя прыступіла да перамоваў поўная добрай волі дасягнуць тэхнічнага пагадненьня, заснаванага на палітычных дакумэнтах, прынятых у Бялградзе ў выніку перамоваў міжнародных пасланьнікаў Чарнамырдзіна і Ахцісаары з прэзыдэнтам Мілошавічам. Перамовы былі канструктыўныя і станоўчыя. Мы мелі неабходныя паўнамоцтвы ад нашага парлямэнту і ўраду дасягнуць пагадненьня, заснаванага на прынцыпах, узгодненых на сустрэчы ў Бялградзе. Гэтыя прынцыпы ўключаюць поўную павагу да тэрытарыльнай цэласьці і сувэрэнітэту Югаславіі з Косавам як яе інтэгральнай часткай, разьмяшчэньне міжнародных сілаў бясьпекі пад эгідай ААН і наяўнасьць адпаведнага рашэньня Рады Бясьпекі ААН. Мы будзем працягваць нашыя канструктыўныя намаганьні і гатовыя працягваць перамовы». Нэбойша Вуявіч заклікаў НАТО спыніць бамбаваньне. Бялград настоўвае таксама на тым, каб Рада Бясьпекі ААН прыняла адпаведную рэзалюцыю, перш чым пачнецца вывад сэрбскіх сілаў з Косава. Мяркуецца, што гэты новы тактычны прыём разьлічаны на тое, каб выйграць час і прывесьці да паглыбленьня падзелу сярод міжнароднай супольнасьці. У прыватнасьці Кітай чарговы раз заклікаў НАТО неадкладна спыніць бамбаваньне Югаславіі, а Раду Бясьпекі ААН — абмеркаваць плян мірнай разьвязкі канфлікту. У міжчасе ў 76-я суткі апэрацыі супраць Югаславіі саюзная авіяцыя атакавала аб'екты ў Бялградзе, Панчаве і Новым Садзе. Паводле агенцтва ТАНЮГ, за мінулую ноч самалёты НАТО выпусьцілі больш за 100 ракетаў па устаноўках артылерыі ды іншых аб'ектах у Косаве. Паведамляецца, што адна цывільная асоба загінула, а другая параненая. Сілы НАТО паўторна збамбавалі дзяржаўнае тэлебачаньне. Паведамляецца таксама пра баі ля альбанскай мяжы паміж урадавымі сіламі і косаўскімі паўстанцамі. *** Рэакцыя палітыкаў на вынік перамоваў даволі супярэчлівая. Міністар замежных справаў Вялікабрытаніі Кук лічыць, што такі зыход перамоваў вельмі сур'ёзны. На ягоную думку, асноўная прычына тупіку ў тым, што Югаславія настойвае на захаваньні ў Косаве да 15 тысячаў сваіх вайскоўцаў. Сёньня ў часе брыфінгу прычыны правалу перамоваў пракамэнтавалі міністар абароны Вялікабрытаніі Робэртсан і галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Чарлз Гатры: (Робэртсан:) «Я не адчуваю задавальненьня ад таго, што меў слушнасьць, калі скептычна ставіўся да жаданьня Мілошавіча стрымаць дадзенае слова. Учорашнія падзеі на македонскай мяжы, хістаньне югаслаўскіх генэралў паводле інструкцыі зь Бялграду паказалі, што Мілошавіч, хоць і пераможаны, зробіць усё магчымае, каб выкруціцца ад адказнасьці. Гэтыя перамовы мелі на мэце падкапаць дамоўленасьці зь Бялграду, зьнішчыць дагавор і пазьбегнуць падпісаньня дакумэнту аб вывадзе сэрбскіх сілаў з Косава, а таксама ўводу ў край міжнародных сілаў» Нямецкія і францускія прадстаўнікі выказваюць аптымізм наконт канчатковага выніку нядаўніх перамоваў. На думку міністра абароны ФРГ Шарпінга, перамовы ў Македоніі абсалютна праваліліся. На ягоную думку, НАТО павінна выявіць элястычнасьць і працягнуць на некалькі дзён пэрыяд, дадзены Бялграду на вывад войска. Дараднік канцлера ФРГ Міхаэль Штайнэр таксама лічыць, што нельга гаварыць пра поўны правал перамоваў, але хутчэй за ўсё пра іх прыпыненьне. Дарэчы гэтак сказаў сёньня і прадстаўнік НАТО Джэймі Шэй. Ён паведаміў, што сёньня ў Македоніі гэтыя перамовы працягваюцца, хоць ужо і на ніжэйшым узроўні. Міністар замежных справаў Францыі Вэдрын лічыць, што НАТО павінна пераадолець апошні супраціў з боку сэрбаў. Жаданьне працягваць дыпляматычныя высілкі з удзелам Расеі пацьвердзіў і Дзяржаўны Дэпартамэнт ЗША. «Паветраная кампанія будзе працягвацца, і адначасова мы будзем працягваць дыпляматычныя намаганьні ў рамках Вялікая Сямёркі і Расеі дзеля мірнай разьвязкі канфлікту», - заявіў прадстаўнік Дзярждэпартаманту ЗША Рубін. Дарэчы, сёньня каля Бону пачаліся перамовы міністраў замежных справаў краінаў Вялікай Сямёркі і Расеі, прысьвечаныя мірнаму ўрэгуляваньню ў Косаве. ЗША прадстаўляе дзяржаўны сакратар Мэдлін Олбрайт і Джэймс Рубін. Паводле ФРГ, няма ўпэўненасьці, ці ўдзельнікі форуму прымуць пастанову аб разьмяшчэньні ў Косаве міжнародных сілаў і ці спатрэбяцца далейшыя кансультацыі. Расейскі міністар Іваноў не хаваў свайго расчараваньня вынікам перамоваў паміж НАТО і югаслаўскімі камандзірамі. Паводле ягоных словаў, альянс павялічвае патрабаваньні ў адрас Бялграду, каб працягваць бамбаваньне. У міжчасе шэраг краінаў сьвету задэкляравалі свой удзел у міжнародных сілах у Косаве. Гатовасьць прыслаць сваіх жаўнераў выказалі Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Ярданія і Ўкраіна. Што тычыцца Расеі, дык ейны ўдзел яшчэ канчаткова ня вырашаны. Сёньня нямецкі ўрад згадзіўся павялічыць свой кантынгент у складзе міжнародных сілаў у Косаве ад 6-ці да 8-мі тысячаў вайскоўцаў. 4,5 тысячы нямецкіх вайскоўцаў ужо знаходзяцца ў Македоніі. Плян магчымага іх уваходу на тэрыторыю Косава павінен яшчэ ўхваліць Бундэстаг. Ня выключана, што галасаваньне над гэтым адбудзецца яшчэ на гэтым тыдні. Вось што сказаў наконт міжнародных сілаў галоўнакамандуючы ўзброеных сілаў Вялікабрытаніі Чарлз Гатры: (Гатры:) «Кантынгент фармуецца вельмі хутка. Калі ён будзе накіраваны ў Косава для падрыхтоўкі вяртаньня альбанскіх уцекачоў, ён непазьбежна сустрэнецца з сур'ёзнымі праблемамі. Мы павінны сьпярша дасягнуць таго, каб край пакінулі ўсе сэрбскія вайскоўцы і паліцыя. Неабходна заняцца вышукам і абясшкоджаньнем мінаў, каб людзі маглі бясьпечна перамяшчацца. Трэба як мага хутчэй аднавіць асноўную інфраструктуру і адрамантаваць дарогі і масты». Затое Грэцыя, член НАТО, якая з самога пачатку была супраць ваеннай аперацыі ў Югаславіі, не зьмяніла сваю пазыцыю ў гэтым пытаньні. Атэны забаранілі дзьвюм тысячам марскіх пехацінцаў ЗША прыбыць у Грэцыю, каб затым праз тэрыторыю Македоніі перакінуць іх у Косава. Грэцкія ўлады заявілі, што перад выбарамі ў эўрапейскі парлямэнт яны баяцца, каб прысутнасьць амэрыканцаў ня выклікала антынатаўскіх пратэстаў. Між тым у інтэрвію тыднёвіку Newsweek прэм'ер Вялікабрытаніі Тоні Блэйр заявіў, што Захад гатовы дапамагчы Балканам у пасьляваеннай адбудове. Адначасова ён адзначыў, што нават калі будзе ажыцьцёўлены дагавор адносна Косава і нават калі вернуцца ўсе ўцекачы, Сэрбія ўсё роўна застанецца парыям Эўропы, пакуль прэзыдэнт Мілошавіч будзе заставацца пры ўладзе. «Адхіліць яго ад ўлады — гэта ня нашая справа, але самога сэрбскага народу. Я думаю, сэрбы разумеюць, што краіна ня мае шанцу стацца часткай дэмакратычнай і свабоднай Эўропы, пакуль сама Сэрбія ня станецца дэмакратычнай і не пазбудзецца Мілошавіча». Для саюзу НАТО сур'ёзнай праблемай зьяўляецца таксама пазыцыя Арміі Вызваленьня Косава. Захад хацеў бы, каб пасьля разьмяшчэньня міжнародных сілаў бясьпекі косаўскія паўстанцы склалі зброю. Злучаныя Штаты ацэньваюць, што ў шэрагах паўстанцаў знаходзіцца каля 17 тысячаў чалавек. У прынцыпе паўстанчыя камандзіры пагаджаюцца на будучае раззбраеньне, але ў гэтым пытаньні няма аднадумнасьці. «Мы не разумеем, чаму ад нас патрабуюць поўнага раззбраеньня, калі Армія Вызваленьня Косава абараняе свой народ ад сэрбскай агрэсіі і генацыду», - заявіў тэлеканалу CNN прадстаўнік паўстанцаў Шынасі Рама. Адзін з паўстанчых камандзіраў Бэслім Зырапі прызнае, што вайну за незалежнасьць нельга весьці толькі зброяй. Яе трэба працягваць палітычнымі мэтадамі, але цяжка запатрабаваць скласьці зброю ў тых, хто страціў сваіх блізкіх. Многія рэкруты толькі нядаўна кінулі сваю працу ў ЗША або Заходняй Эўропе і з патрыятычных меркаваньняў прыбылі ваяваць за незалежнасьць Косава. Ёсьць сярод іх уцекачы зь лагероў, якія вярнуліся ў Косава, каб адпомсьціць сэрбам. Гэта вельмі недысцыплінаваныя жаўнеры. «Немагчыма за адну ноч з афіцыянта зрабіць жаўнера», - заявіў адзін з камандзіраў. «Некаторыя групы экстрэмістаў напэўна не падпарадкуюцца загаду», - лічыць Зырапі. Паводле ягоных словаў, узброеныя паўстанцы ахоўваюць 150 тысячаў чалавек, якія вырашылі не ўцякаць. Выглядае, што прынамсі цяпер, калі працягваюцца налёты, паўстанцы актывізавалі сваю дзейнасьць у 4 раёнах краюі. Два тыдні таму паўстанцы перайшлі ў наступ у раёне гары Пастрыч ля мяжы з Альбаніяй. Яны кантралююць дарогу паміж Прызрэнам і Пэчам. У раёне баёў сэрбы згуртавалі каля 15 тысячаў вайскоўцаў.