Прыкладна 10 месяцаў таму ў выніку «драздоўскага скандалу» амбасадар Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі Дэніэл Спэкхард быў адкліканы для кансультацыяў у Вашынгтон. Афіцыйныя дачыненьні паміж ЗША і Рэспублікай Беларусь за гэты час не пагоршыліся, бо складана пагоршыць тое, што амаль не існуе. Так званая «палітыка выбраных кантактаў», амаль поўная адсутнасьць эканамічнага супрацоўніцтва і нявырашанае пытаньне з рэзыдэнцыяй амбасадара — у такім стане знаходзіліся стасункі паміж ЗША і Рэспублікай Беларусь на момант часовага візыту ў краіну Дэніэла Спэкхарда. Візыт, як вядома, адбыўся на пачатку траўня. Гаворыць амбасадар ЗША ў Беларусі Дэніэл Спэкхард: (Спэкхард:) «Мой візыт меў тры задачы. Першая — упэўніцца, што беларускі народ ведае, што мы не забыліся пра Беларусь, што Злучаныя Штаты па-ранейшаму цікавяцца Беларусьсю і тым, у якім накірунку будзе разьвівацца гэтая краіна ў будучыні. Другая мэта майго візыту — пагутарыць з прадстаўнікамі беларускага кіраўніцтва, лідэрамі апазыцыі, групай АБСЭ, амбасадарамі іншых краінаў пра цяперашнюю палітычную сытуацыю ў Беларусі, а таксама выказаць нашую працяглую заклапочанасьць станам правоў чалавека і дэмакратыі ў Беларусі. Трэцяя задача — заахвочваньне дыялёгу паміж уладамі Беларусі і апазыцыяй як варыянт выхаду з палітычнага тупіку, у якім апынулася краіна». Нагадаю, што візыт Дэніэла Спэкхарда супаў у часе з актыўнай падрыхтоўчай працай у правядзеньні альтэрнатыўных прэзыдэнцкіх выбараў. Як паведаміў сп. амбасадар, пытаньне выбараў абмяркоўвалася ў часе яго шматлікіх сустрэчаў. Цяпер вядомыя вынікі гэтых выбараў. Паведамлялася і пра афіцыйнае стаўленьне Вашынгтону што да вынікаў прэзыдэнцкай кампаніі, пра якое яшчэ раз нагадаў у часе нашай гутаркі Дэніэл Спэкхард. (Спэкхард:) «Мы разглядаем гэтыя выбары як спробу апазыцыі распачаць палітычны дыялёг з народам Беларусі, выказаць свае палітычныя погляды і меркаваньні, як спробу чарговым разам узьняць праблему адсутнасьці згоднага прыняцьця беларускім грамадзтвам палітычнага рэжыму, што сфармаваўся пасьля канстытуцыйнага рэфэрэндуму 1996 году, і я думаю, што гэтая ініцыятыва таксама падкрэсьлівае, што ўраду неабходна зьвярнуцца да гэтай праблемы і адшукаць выйсьце з крызысу — пажадана шляхам дыялёгу». Амбасадар ЗША ў Беларусі лічыць, што ў беларускага кіраўніцтва яшчэ ёсьць час да 20 ліпеня, каб ініцыяваць дыялёг з апазыцыяй, вызначыць шлях наперад, які будзе разглядацца міжнароднай супольнасьцю як рашучасьць беларускага кіраўніцтва ў пераадоленьні канстытуцыйнага крызысу. У мінулую сераду ў Вашынгтоне прайшла сустрэча афіцыйных асобаў ЗША з амбасадарам Беларусі ў ЗША Валерыем Цапкалам, які прыбыў у Вашынгтон з часовым візытам. У часе сустрэчы абмяркоўваліся пытаньні ўзаемадачыненьняў паміж ЗША і Рэспублікай Беларусь, тыя элемэнты палітычнай сытуацыі ў Беларусі, што выклікаюць асаблівую занепакоенасьць Злучаных Штатаў, а таксама «драздоўскае пытаньне», ад вырашэньня якога напрасткі залежыць вяртаньне амбасадара ЗША Дэніэла Спэкхарда ў Менск. (Спэкхард:) «Вырашэньне «драздоўскай праблемы» складаецца зь дзьвюх частак. Першая — вызначыцца з новай рэзыдэнцыяй для амбасадара, і мы старанна працуем над гэтым. Мы ўжо адабралі некалькі магчымых месцаў, якія цяпер разглядаюцца. Другая частка — жаданьне беларускага ўраду выплаціць кампэнсацыю амэрыкансакму ўраду — кошт страчаных укладаньняў у рэзыдэнцыю ў Драздах, а таксама страты, зьвязаныя з высяленьнем. Я магу паведаміць, што з нашага боку мы рухаемся вельмі хутка, а як хутка адгукнецца беларускае кіраўніцтва на нашыя патрабаваньні кампэнсацыі — сказаць цяжка. Маё вяртаньне залежыць ад таго, як хутка беларускае кіраўніцтва здолее вызначыцца з выкананьнем сваіх абавязаньняў у справе кампэнсацыі». Дэніэл Спэкхард таксама зазначыў, што спадзяецца на пасьпяховасьць перамоваў. Я запыталася ў сп. Спэкхарда — вырашэньнем якіх пытаньняў ён плянуе заняцца пасьля свайго вяртаньня ў Беларусь. (Спэкхард:) «Я думаю, што самым актуальным пытаньнем у беларускім грамадзтве сёньня зьяўляецца ўзмацненьне дэмакратычных інстытутаў, працэсаў, а таксама правоў чалавека ў краіне. Таму, калі я вярнуся, я спадзяюся на цеснае супрацоўніцтва і з урадам Беларусі, і з апазыцыяй, недзяржаўнымі арганізацыямі і грамадзянамі Беларусі — каб забясьпечыць падтрымку іхным намаганьням, скіраваным на разьвіцьцё дэмакратычных працэсаў у вашай краіне. Я разьлічваю на супольную працу з рознымі групамі — улучна з урадам Беларусі — каб дасягнуць гэтай мэты». Дэніэл Спэкхард асобна спыніўся на чарнобыльскай праблеме, якую лічыць вельмі актуальнай, і зазначыў, што будзе вельмі актыўна працаваць у забесьпячэньні падтрымкі Беларусі ў змаганьні з наступствамі чарнобыльскай катастрофы. Пасьля тыднёвага візыту ў Беларусь сп. Спэкхард таксама наведаў некаторыя эўрапейскія краіны, дзе меў сустрэчы, у часе якіх абмяркоўвалася беларускае пытаньне. Сп. амбасадар паведаміў пра блізкасьць пазыцыяў ЗША і краінаў Эўразьвязу ў вызначэньні сытуацыі ў Беларусі. Паводле Дэніэла Спэкхарда, розныя краіны прапануюць розны мэханізм вяртаньня Беларусі на шлях дэмакратыі, аднак мэта агульная — дэмакратычная, адкрытая, заможная Беларусь. Працягвае амбасадар Дэніэл Спэкхард: (Спэкхард:) «Я думаю, што станоўчы момант для Беларусі ў тым, што Эўрапейскі Зьвяз і ЗША па-ранейшаму адкрытыя і гатовыя да супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі — супрацоўніцтва, якое ўключае гандаль, інвэстыцыі і шмат эканамічнай карысьці. Гэтыя дзьверы па-ранейшаму адчыненыя, аднак каб Беларусь магла ўвайсьці ў гэтыя дачыненьні, яна павінна выконваць міжнародныя абавязаньні — тыя самыя, у адпаведнасьці зь якімі існуюць ЗША і Эўразьвяз, краіны АБСЭ. У тым, як мы ажыцьцяўляем кіраваньне дэмакратычнымі інстытутамі і працэсамі ў нашых краінах і як мы паважаем правы чалавека. Я спадзяюся, што Беларусь прадэманструе прагрэс у гэтых пытаньнях, што прывядзе да больш блізкіх дачыненьняў паміж нашымі краінамі, аднак шмат залежыць ад самой Беларусі».