Учора з гомельскага ізалятара часовага ўтрыманьня быў адпушчаны на волю старшыня рэгіянальнай філіі Беларускага Гэльсінскага Камітэту, адзін з актыўных арганізатараў кампаніі па выбарах прэзыдэнта Яўген Мурашка. Спадар Мурашка быў заарыштаваны 9 траўня, падчас паездкі ў Калінкавічы на аўтамашыне расейскага грамадзяніна Аляксея Жаўнярова. Міліцыянты, учыніўшы ператрус, знайшлі ў аўтамашыне пратаколы і іншыя дакумэнты кампаніі па выбарах прэзыдэнта. Расейскага грамадзяніна, пратрымаўшы амаль суткі за кратамі, калінкавіцкія міліцыянты адпусьцілі. А вось на Яўгена Мурашку пасьля працяглай кансультацыі з абласной управай быў складзены пратакол аб непадпарадкаваньні патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі. Справа ў тым, што старшыня філіі БГК падчас затрыманьня аўтамашыны запатрабаваў ад міліцыянтаў пасьведчаньні і запісаў іх прозьвішчы. Такую правамерную цікавасьць міліцыянты расцанілі як выклік і "непадпарадкаваньне". Старшыня калінкавіцкага суду Аляксандар Бараноўскі на падставе міліцэйскага пратаколу наклаў на Яўгену Мурашку адміністрацыйны арышт у 10 сутак. Дзевяць зь іх сп.Мурашка правёў непасрэдна ў калінкавіцкім пастарунку. 20 травеня яго меліся тут сустракаць мясцовыя актывісты БГК. Аднак напярэдадні па распараджэньні начальніка абласной управы міліцыі Аляксандра Рака, Яўгена Мурашку перавезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Тут ён і адбываў апошнія суткі пакараньня. Перад выхадам на волю да Яўгена Мурашкі заявіўся сьледчы абласной міліцэйскай управы сп.Шатанаў, які вядзе супраць Старшыні БГК крымінальную справу за арганізацыю яшчэ ў лютым сустрэчы з кіраўніком ЦВК Віктарам Ганчаром. Сьледчы Шатанаў узяў ад спадара Мурашкі падпіску аб нявыезьдзе і папярэдзіў, што цяпер безь ягонага дазволу за межы гораду нельга рабіць і кроку. У адваротным выпадку падпіска аб нявыезьдзе будзе замененая арыштам. Аднак сёньня ў размове з нашым карэспандэнтам Яўген Мурашка пацьвердзіў, што перасьлед міліцыянтаў ня змусіць яго кінуць праваабарончую працу, якой хапае ў паўмільённым горадзе.