Сваю ацэнку вынікаў выбараў дае аналітык Інстытуту ўсходніх дасьледаваньняў з Варшавы Ганна Навумчук: (Навумчук:) "На маю думку, беларускай апазыцыі давялося дасягнуць больш, чым можна было спадзявацца. Калі верыць папярэднім вынікам, то датычна выбарчай актыўнасьці, на маю думку можна казаць пра посьпех апазыцыі. Факт, што ў галасаваньні ўзялі ўдзел звыш 50% выбаршчыкаў, разбурае міф аб вялізнай падтрымцы Лукашэнкі ў грамадзтве. Пакуль што няма падставаў лічыць гэтыя лічбы перабольшанымі. Апазыцыі закідаецца, што яна не прытрымлівалася дэмакратычных стандартаў, але нельга забываць, выбары гэтыя не адбываліся ў нармальных умовах. Закідаецца апазыцыі, што пра выбары мала хто ведаў, не было выбарчых сьпісаў, што не было выбарчых участкаў. Але ж гэта Лукашэнка не дазволіў правесьці нармальныя выбары. Не зважаючы на ўсё гэта, апазыцыя намагалася, па меры магчымасьці, акуратна правесьці галасаваньне. Апазыцыі ўдалося таксама стварыць агульнарэспубліканскую сетку выбарчых камісіяў, і цяжка ўжо абвінавачваць яе ў традыцыйнай незарганізаванасьці або непасьлядоўнасьцію Факт, што апазыцыя заручылася некаторай падтрымкай у грамадзтве, несумненна, можа даць ёй новы імпэт. Ведаючы, што мае за сабою чалавечыя рэсурсы, ёй будзе лягчэй дзейнічаць у будучыні. З другога боку, на маю думку, бачна, што БНФ пакуль што ня ўстане ўзяць на сябе адказнасьць за ўсё грамадзтва і нават за ўсіх сваіх прыхільнікаў. Беларуская апазыцыя ніколі не была аб'яднаная, затое гэтыя прэзыдэнцкія выбары ейная найбольшая і паспяховая акцыя. БНФ паказаў таксама. што ён далей ня здольны на кампраміс ён занадта радыкальны, як на беларускія ўмовы. Я думаю, што гэта можа закончыцца расколам у шэрагах БНФ. Зразумела, што ўся апазыцыя гэткім чынам можа страціць частку электарату. Не падлягае таксама ніякаму сумневу, што Лукашэнка не аддасьць уладу пасьля 20 ліпеня, калі ён павінен закончыць свой тэрмін згодна Канстытуцыі 1994 году. Гаворыцца, хаця гэта малапапраўдападобна, што Захад перастане лічыць Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам. Не выключана, што калі Захад не сарве лучнасьці з Лукашэнкам і прынамсі абмяжуе кантакты, у кожынм разе, без дакору сумленьня можна ізаляваць яго, зыходзячы з факту, што значная частка грамадзтва не падтрымоўвае прэзыдэнта".