Сёньня так званая "палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу" Рэспублікі Беларусь падтрымала рашэньне саюзнай Скупшчыны Югаславіі аб далучэньні Саюзнай Рэспублікі Югаславія да саюзу Беларусі і Расеі. Афіцыйна рашэньне Саюзнай Скупшчыны аб далучэньні Югаславіі да саюзу Беларусі і Расеі было перададзена ў "палату прадстаўнікоў" яшчэ 13 красавіка. Цікава зазначыць, якім чынам гэта адбылося. У беларускім друку дэталі гэтыя не ўзгадваліся. А між тым, яны даволі красамоўна сьведчаць перш за ўсё і менавіта пра палітычны характар рашэньня Югаславіі. Амбасадар Югаславіі ў Беларусі Мікола Піякавіч патэлефанаваў віцэ-сьпікеру "палаты" Уладзімеру Канаплёву (сьпіенр Малафееў адсутнічаў) і папрасіў аб тэрміновай сустрэчы. Быў абедзены перапынак паміж пасяджэньнямі сэсіі, якая зараз ідзе ў "палаце", і Канаплёў запрасіў на сустрэчы з амбасадарам таго, каго ўдалося знайсьці: намесьніка старшыні камісіі па дзяржаўнаму будаўніцтву Мікалая Лазавіка, сябру міжнароднай камісіі Алега Гарбунова, а таксама аднаго з супрацоўнікаў сакратарыяту. Чаму ж, аднак, югаслаўскі амбасадар праявіў такую пасьпешлівасьць? Ды таму, што на другі дзень з візытам у Белград адбываў Аляксандр Лукашэнка, да якога, як вядома, слабадан Мілошавіч ставіцца асабліва прыхільна і якога сустракаў потым з такім ушанаваньнем, якое не было праяўлена нават да расейскага прэмьера Прымакова Таму пастанова Скупшчыны аб далучэньні да саюзу Беларусі і Расеі была перададзеная ў "палату прадстаўнікоў" раней, чым у Дзярждуму Расеі. трэба зазначыць, што Аляксандр Лукашэнка - адзіны з прэзыдэнтаў краінаў СНД, які з'яўляецца гарачым прыхільнікам Мілошавіча і гэтак апантана лабіруе ягоныя інтарэсы. Іншая справа, што да Лукашэнкі мала прыслухоўваюцца, нават у Расеі. Калі нядаўна ён быў у Маскве, ельцын заявіў, што яны з Лукашэнкам толькі абмяняюцца думкамі па югаслаўскім пытаньні, і ня больш таго. Лукашэнка незадаволены пазыцыяй Расеі ў адносінах да Югаславіі, якая прыкметна зьмянілася ад жорсткай да больш разважлівай. Ён лічыць, што Югаславіі трэба аказваць больш дзейсную дапамогу, у тым ліку і палітычную, і маральную. У пастанове чатыры пункты: падтрымаць рашэньне Скупшчыны аб далучэньні Югаславіі да саюзу Беларусі і Расеі, зьвярнуцца да ўрада і прэзыдэнта, каб тыя разгледзелі ўсе міжнародныя і прававыя асьпекты далучэньня, накіраваць пастанову "палаты прадстаўнікоў" для разгляду парляманцкім сходам саюзу Беларусі і Расеі, а таксама ў "савет рэспублікі" "нацыянальнага сходу" Беларусі. Магчыма, аднак, што ў хуткім часе прэзыдэнту Лукашэнку і ягоным дэпутатам трэба будзе вырашаць больш складаныя пытаньні. Згодна зьвестак, якія прасочваюцца з расейскіх палітычных колаў, у міратворчым пляне Масквы па ўрэгуляваньні югаслаўскага канфлікту ёсьць і прапановы ўключыць у міратворчыя сілы пад эгідай ААН ня толькі Расею, Украіну, але і Беларусь. А між тым нават "канстытуцыя" 1996 году забараняе выкарыстоўваць беларускіх ваеннаслужачых у "гарачых кропках", і пакуль Лукашэнка заяўляе, што ніколі не пераступіць праз гэта. Але хто ведае, ці ня будзе прыхільнасьць да Слабадана МІлошавіча мацней за канстытуцыю?