Ад 18 да 22 сакавіка ў Фінляндыі знаходзілася група беларускіх палітыкаў. Яны ўдзельнічалі як назіральнікі ў парлямэнцкіх выбарах, што праводзіліся ў краіне Суомі. Пасьля іхнага вяртаньня на бацькаўшчыну наш менскі карэспандэнт падрыхтаваў інфармацыю пра іхныя ўражаньні. Цікава адзначыць, што ў якасьці назіральнікаў у Фінляндыю былі запрошаныя толькі прадстаўнікі «краінаў трэцяга сьвету» і краінаў СНД. Чаму так зразумела. Менавіта яны павінны былі і назіраць за выбарамі, і самае галоўнае вучыцца як іх трэба праводзіць. Дэлегацыя Беларусі была самая буйная ажно шэсьць асобаў. З афіцыйнага боку старшыня вышэйшай палаты «нацыянальнага сходу» Шыпук, старшыня ЦэнтарВыбарКаму Ярмошына, кіраўнік камісіі «палаты прадстаўнікоў» Красуцкі. Зь неафіцыйнага сябры Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету ХІІІ скліканьня Карпенка і Домаш, старшыня Беларускага Гельсынкскага Камітэту Процька. Тэлевізія ўвесь час вяла непасрэдныя рэпартажы з участкаў. Назіральнікі як замежныя, так і мясцовыя ад партыяў мелі свабодны доступ да любога сябра камісіі. У 20 гадзінаў галасаваньне скончылася, а ўжо празь дзьве з паловай гадзіны краіна ведала канчатковыя вынікі выбарчай кампаніі. На жаль і ў гэтым сышліся ўсе назіральнікі зь Беларусі у нашай краіне такое ў бліжэйшы час немагчымае. Беларускія назіральнікі былі прынятыя ў парлямэнце і Міністэрстве Замежных Справаў. Гутаркі мелі вельмі вялікае значэньне, перш за ўсё таму, што Фінляндыя, пачынаючы ад 1 ліпеня сёлета, будзе старшыняваць у Эўразьвязе. Таму прадстаўнікі краіны Суомі так уважліва адсочваюць абстаноўку ў розных дзяржавах Эўропы, у прыватнасьці ў Беларусі. Гэта й дало падставы кіраўніку дэпартамэнту краінаў Усходняй Эўропы зьнешнепалітычнага ведамства Фінляндыі сп. Нюбэргу адзначыць, што «Беларусі належыць зрабіць яшчэ значныя крокі на шляху сапраўднай дэмакратыі». Паездка ў складзе адной дэлегацыі разам з афіцыйнымі асобамі была неадназначна ўспрынятая ў дэмакратычным лягеры. Ведаю, што напрыклад і Генадзь Карпенка вагаўся ехаць альбо не. А што ён думае цяпер з гэтай нагоды? (Карпенка:) «Мы сустрэліся з многімі прадстаўнікамі зь іншых краінаў, размаўлялі пра стан дэмакратыі ў сваіх краінах. У першую чаргу мы даводзілі свой пункт погляду як праходзяць дэмакратычныя зьмены ў нашых краінах. Таму першае, як мы выкарысталі гэтую паездку мы давялі да ўсіх прадстаўнікоў становішча ў Беларісу, становішча вакол прэзыдэнцкіх выбараў, і я думаю, што гэта добрая нагода, якая выдалася нам і была цалкам выкарыстаная». (Глод:) Кажуць, што вам удалося сустрэцца з Васілём Быкавым? (Карпенка:) «Ён разумее што адбываецца сёньня ў Беларусі. Выйсьця яшчэ давядзецца шукаць не адзін месяц, а можа не адзін год. Але ён безумоўна разумее, што гэтае выйсьце будзе. Сёньня Васіль Уладзімеравіч працуе над шматлікімі творамі. Галоўная тэма тое, што ён нам пачытаў ягоны сатырычны погляд на інтэграцыю».