Кампанія запалохваньня сяброў выбарчых камісіяў штодня папаўняецца новымі фактамі. Афіцыйныя ўлады па ўсёй Беларусі ўжываюць розных мэтадаў ад арыштаў і папярэджаньняў да прымусу даваць расьпіскі аб выхадзе з складу выбарчых камісіяў. Як паведаміў нашаму радыё прэсавы сакратар ЦэнтарВыбарКаму Аляксандар Коктыш, на 15 сутак арышту ў Клічаве асуджаны 22 сакавіка Міхаіл Долбік, старшыня Клічаўскай выбарчай камісіі, і Васіль Альшэўскі, сябар ініцыятыўнай групы Пазьняка. Абодвух фармальна асудзілі за дробнае хуліганства. У райаддзел міліцыі Долбіка і Альшэўскага выклікалі пры дапамозе падману. Там іх затрымалі і даставілі ў суд. Ня менш арыгінальны мэтад вынайшла Горацкай акадэміі. Усіх сяброў тэрытарыяльных камісіяў, што працуюць у акадэміі, кіраўніцтва акадэміі прымусіла напісаць расьпіскі ў тым, што яны «патрапілі ў склад камісіі выпадкова, не жадаюць там працаваць і выходзяць з тэрытарыяльных камісіяў». Сябры выбарчых камісіяў, прозьвішчы якіх не называюцца, будуць звольненыя з акадэміі ў выпадку, калі й надалей будуць працягваць сваю дзейнасьць. Пад пільнае вока адпаведных беларускіх ворганаў падпадаюць цэлыя арганізацыі. Сялянская Партыя Яўгена Лугіна і Беларуская Асацыяцыя Маладых Палітыкаў 22 сакавіка мелі надзвычай дзіўныя размовы з намесьнікам пракурора Цэнтральнага раёну Менску Андрэем Рамашэўскім. Як паведаміў нашаму радыё ўдзельнік размовы выканаўчы дырэктар Асацыяцыі Маладых Палітыкаў Аляксандар Цынкевіч, задаваліся тры пытаньні: (Цынкевіч:) «Першае пытаньне было хто зьяўляўся ініцыятарам вылучэньня нашых прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі. Другое пытаньне дзе і як праходзіла паседжаньне Каардынацыйнай Рады. І трэцяе пытаньне якім нарматыўным актам кіравалася нашая арганізацыя пры вылучэньні гэтых людзей у выбарчыя камісіі. Таксама намесьнік пракурора сп. Рамашэўскі запрапанаваў адказы на гэтыя пытаньні даў нам «шпаргалку» і паказаў, як адказала на гэтыя пытаньні Сялянская Партыя Лугіна». (Карманаў:) Інакш кажучы, сам пракурор задаваў вам пытаньні і сам прапаноўваў адказы? (Цынкевіч:) «Ён сказаў, што перад ім ляжаў пратакол вылучэньня нашага кандыдата ў выбарчую камісію, і там у пратаколе ўсё расказана ад каго сыходзіла ініцыятыва». Аляксандар Цынкевіч заўважыў, што гэтыя дзіўныя, на ягоную думку, размовы вядуцца падчас перарэгістрацыі грамадзкіх арганзіацыяў і партыяў. Высновы з гэтых размоваў арганізацыі й партыі павінны зрабіць самі.