Першым зь сьвяточных мерапрыемстваў, ладжаных на Полаччыне з нагоды 81-ай гадавіны абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, стаў інфармацыйны пікет, арганізаваны Полацкай Радай БНФ. Акцыя гэтая была санкцыянаваная мясцовымі ўладамі, і колькасьць работнікаў міліцыі, якія вартавалі пікет, адпавядала колькасьці самых пікетоўцаў. Удзельнікі пікету стаялі шыхтом каля ўваходу ў кінатэатар «Радзіма», трымалі ў руках бел-чырвона-белыя сьцягі і вялізны плякат з надпісам «Віншуем палачанаў зх угодкамі абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі». Ранейшым часам гэткія акцыі выклікалі абурэньне з боку прадстаўнікоў прэзыдэнтавага электарату. Цяпер жа толькі адна старая жанчына, нагледзеўшыся, відаць, прапагандысцкіх жахаў у тэлевізіі, уголас гукала, што пікетоўцы купленыя за даляры прайдзісьветы, якія перашкаджаюць прэзыдэнту рабіць дабро простым людзям. Падыходзілі да пікету і два вядомыя ў Полацку камуністы, якія таксама спрабавалі абвінаваціць народнафронтаўцаў ва ўсіх сьмяротных грахах, але неўзабаве мусілі падацца ўпрочкі. Трымалі народнафронтаўцы і яшчэ адзін плякат з размашыстым надпісам: «Уступайце ў грамадзянства Беларускай Народнай Рэспублікі!» Пры гэтым некалькі мінакоў тут жа на пікеце запоўнілі блянкі дзеля прыёму ў беларускае грамадзянства. Як паведаміў нам адзін з арганізатараў пікету літаратар і прадпрымальнік Мікола Ермалаеў, ад гэтага часу падобныя акцыі будуць мець пэрманэнтны характар.