Сёньня сябры беларускай Асацыяцыі маладых палітыкаў Яўген Сінкевіч і Ігар Іванюк непасрэдна з заняткаў былі адведзеныя ў РАУС Цэнтральнага раёну Менску. Яны абвінавачваюцца ў парушэньні парадку ажыцьцяўленьня выбарчай кампаніі. Абодва яны абувчаюцца ў недзяржаўным інстытуце кіраваньня і прадпрымальніцтва, на другім курсе. Яны ж з'яўляюцца сябрамі Асацыяцыі маладых палітыкаў і ўваходзяць у склад ініцыятыўнай групы па вылучэньні на пасаду прэзыдэнта Міхаіла Чыгіра. Улёткі з апісаньнем якасьцяў гэтага чалавека яны і распаўсюджвалі. За гэтай справай яны былі заўважаныя супрацоўнікамі міліцыі 11 сакавіка гэтага года. У той дзень зь іх былі ўзятыя "тлумачальныя". Сёньня прыкладна а 10-ай гадзіне ранку хлопцаў забралі непасрэдна з заняткаў і адвезьлі чамусьці ў адміністрацыю Цэнтральнага раёну. Там, паводле словаў Яўгена Сінкевіча, зь імі гутарыла Курачкіна Ірына Уладзімераўна. (Сінкевіч:) "Яна нават ня ведала, чаго тычыцца справа, паколькі міліцыянт, які нас суправаджаў, матэрыялы занес у іншы кабінет. А потым яны ўвогуле вырашылі разьбірацца бяз нас і адвезьлі нас у РАУС". У РАУС самі міліцыянты былі недасьведчаныя па бягучай выбарчай кампаніі. Гэтым жа часам на Сінкевіча і Іванюка быў аформлены пратакол. У ім сябры Асацыяцыі маладых палітыкаў абвінавачваліся ў парушэньні артыкула 167, часткі 3 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях, яуі датычыць парадку арганізацыі і правядзеньня выбараў. Калі затрыманыя папрасілі канкрэтызаваць правапарушэньне, міліцыянт падкрэсьліў радок з артыкулу Кодэксу, у якім узгадваліся "іншыя дзеяньні". Сінкевіч з Іванюком з абвінавачваньнямі не пагадзіліся, але пратакол падпісалі. Пасьля трохгадзіннага знаходжаньня ў РАУС яны былі адвезеныя ў суд Цэнтральнага раёну. Міліцыянт, які іх суправаджаў, пасьля кансультацыі з суддзём Анатолем Барысёнкам патлумачыў, што маладыя людзі могуць быць вольныя, але ў панядзелак ім будзе ўручаная позва ў суд. У чым іх віна? Пра гэта я спытаў старшыню Асацыяцыі маладых палітыкаў Анатоля Лябедзьку. (Лябедзька:) "Віна іх у тым, што яны хочуць жыць паводле Канстытуцыі і паводле закону. А рэакцыя ўладаў - яна прагназуецца. Улада не кантралюе сытуацыю, і адсюль нярвовая такая сытуацыя. У дадзеным выпадку гэтыя людзі раздавалі ўлёткі, дзе апісаныя чалавечыя якасьці Міхаіла Чыгіра. Там ніводнага слова няма пра выбары. З такім абгрунтаваньнем можна затрымліваць любых людзей, якія раздаюць нейкую рэкляму. Таму гэта - не юрыдычнае пытаньне, а выключна палітычнае, і маладыя людзі праходзяць па палітычнай справе, як і сотні тых, хто ўжо затрыманы". Спадар Лябедзька лічыць, што, адгукаючыся на дзеяньні ініцыятыўных групаў, улада прызнае дэ-факта правядзеньне выбарчай кампаніі. Пра гэта сьведчыць і артыкул, на падставе якога складзены пратакол у адносінах да Іванюка і Сінкевіча. (Лябедзька:) "На самой справе, яеы прызнаюць выбарчую кампанію 16 травеня як факт, які мае месца быць. Калі невялікая частка апазыцыі ў гэта яшчэ не паверыла, дык улада ня проста паверыла, - яна гэтага спужалася. І робіць усё, каб гэтыя выбары не адбыліся".