У нядзелю пятыя ўгодкі прыняцьця Канстытуцыі 1994 году на вуліцы Менску выйшлі адзначыць тыя, хто зь нецярплівасьцю чакае сёлятніх прэзыдэнцкіх выбараў. Удзельнікаў акцыі, у сваю чаргу, чакалі міліцыянты. Спробы затрыманьня пачаліся яшчэ на пляцы Якуба Коласа, дзе а трынаццатай гадзіне сабраліся прадстаўнікі сацыял-дэмакратаў (іх лідар Мікола Статкевіч выступіў арганізатарам акцыі), Беларускага Народнага Фронту, Аб'яднанай грамадзянскай партыі і яе маладзёвага згуртаваньня - "Грамадзянскага форуму", а таксама "Хартыі-97". Акрамя сьцягоў гэтых партыяў, луналі сьцягі Эўрапейскага Саюзу. Шэсьце і мітынг прайшлі пад лёзунгам "У адстаўку!". (Галасы:) "У адстаўку! У адстаўку!". У традыцыйным шэсьці ад пляцы Якуба Коласа да Вопернага тэатру прыняло удзел, паводле арганізатараў, да 7 тысячаў удзельнікаў. Гэта больш, чым зьбіралі апошнія акцыі апазыцыі. (Карэспандэнт:) "Вы прымаеце ўдзел у акцыі разам з немаўляці, якое нясеце на рукох". (Жаночы голас:) "Таму што я не хачу, каб мае дзеці былі падняволенымі. Я хачу, каб яны жылі ў вольнай краіне, без Лукашэнкі". (Галасы:) "Жыве Беларусь!". Наколькі рэальнае зьвяртаньне да Канстытуцыі 1994 году? Экс-прэмьер Міхаіл Чыгір, які жадае быць прэзыдэнтам паводле Канстытуцыі 1994 году, заявіў: (Чыгір:) "У мяне ў гэтым няма сумненьняў. Па-першае, праз выбары. Я думаю, на сёняшні дзень усё менш застаецца людзей, якія ня вераць у рэальнасьць выбараў, і калі памятаеце, у канцы мінулага году ў гэтую ідэю верыла ня больш чым 10 адсоткаў нашага насельніцтва. Спытайце сёньня ў людзей - больш чым палова верыць, што выбары адбудуцца". Выконваючы абавязкі Старшыні БНФ Лявон Баршчэўскі лічыць, што Канстытуцыя 1994 году павінна быць іншай. (Карэспандэнт:) "Скажыце, Лявон Пятровіч, на Вашую думку, ці варта сьвяткаваць дзень Канстытуцыі? Я нагадаю, што пад час яе прыняцьця Апазыцыя БНФ у Вярхоўным Савеце была супраць артыкулаў, якія ўводзілі пасаду прэзыдэнта менавіта з такімі паўнамоцтвамі". (Баршчэўскі:) "Нашая пазыцыя з нагоды прэзыдэнцтва засталася нязьменнай, Мы супраць інстытуту прэзыдэнцтва менавіта з рычагамі ўзурпаваньня ўлады. Але мы за вяртаньне "статус-кво". Менавіта на базе той Канстытуцыі, якая прынятая 15 сакавіка 1994 г., можна ажыцьцявіць вяртаньне да парлямэнцкай дэмакратыі, і механізм гэты відавочны, і яго павінен запачаткаваць прэзыдэнт. Ён павінен дабраахвотна пайсьці на гэтую рэформу". Удзельнікі мітынгу канстатавалі, што цяперашні прэзыдэнт Лукашэнка ўзурпаваў усе ўладныя паўнамоцтвы і зьмяніць сытуацыю здольныя толькі травеньскія прэзыдэнцкія выбары. Адразу пасьля мітынгу была затрыманая міліцыяй актывістка БНФ Апанасевіч Галіна. Зьвесткаў пра іншых затрыманых пакуль няма.