(Карпенка:) «Галоўнае пытаньне, якое мы сёньня ставім разгляд сытуацыі і паведамленьне розных краінаў, прадстаўнікоў замежных справаў аб тым, што 20 ліпеня спыняюцца паўнамоцтвы прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Мы прыехалі ў Чэхію, каб паведаміць кіраўніцтва Чэскай Рэспублікі, прэзыдэнта сп. Гаўла, старшыняў верхняй і ніжняй палатаў парлямэнту, старшыні ўраду Чэхіі, а таксама Міністэрства Замежных Справаў аб тым, што ў Беларусі робіцца ўсё магчымае, каб не прайшлі прэзыдэнцкія выбары.
У лісьце, падпісаным старшынём Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь сп. Шарэцкім, гаворыцца пра тое, што 20 ліпеня мы зьвяртаемся да ўладаў усіх эўрапейскіх краінаў разгледзець гэтае пытаньне і перайсьці да больш рашучых патрабаваньняў усталяваньня дэмакратыі ў нашай краіне. Мы зьвяртаемся да кіраўнікоў краінаў Эўропы з тым, што пасьля 20 ліпеня Лукашэнка не павінен прызнавацца Эўропай як прэзыдэнт нашай краіны».