Дзесяткі журналістаў сабраліся сёньня ў штаб-кватэры БНФ, каб задаць свае пытаньні 20-гадоваму актывісту "Маладога фронту" Аляксею Шыдлоўскаму. Хлопец правёў паўтары гады ў турмах за тое, што напісаў на плоце "Прэзыдэнт, у адстаўку!". Сёняшні дзень Шыдлоўскі пачаў удзелам у пікеце каля вязьніцы на вуліцы Кальварыйскай., дзе і зараз знаходзяцца палітычныя вязьні. Пачалася прэсавая канфэрэнцыя незвычайна для падобных мерапрыемстваў - апладысмэнтамі. (Шыдлоўскі:) "Па-першае, я хацеў бы сказаць усім вялікі дзякуй за падтрымку. Усім арганізацыям, такім, як "Вясна-96", "Хартыя-97", асабіста Людзміле Гразновай, арганізацыі "Малады фронт", Беларускаму Народнаму Фронту, Аб'яднанай грамадзянскай партыі, якія ўвесь час падтрымлівалі мяне як у матэрыяльным плане, так і ў маральным. Бяз гэтай падтрымкі я наўрад ці здолеў бы вытрымаць усе гэтыя васемнаццаць месяцаў турмы. Найбольш цяжка даваліся першыя месяцы, пакуль я гэтай падтрымкі не адчуваў. Была поўная ізаляцыя інфармацыйная". З адказаў Шыдлоўскага склалася вельмі непрывабнае ўражаньне пра жыцьцё, якое спазнаў юнак. Нашыя турмы не выхоўваюць, а калечаць людзей, асабліва моладзь, фізычна і маральна. Парадкі ў турмах фактычна наводзяць крымінальныя аўтарытэты, альбо тыя арыштанты, якія знайшлі паразуменьне з адміністрацыяй. Сярод іх шмат былых міліцыянтаў. Правяраючыя камісіі, якія час ад часу наведваюць турму, становішча не паляпшаюць. На час гэтых "экскурсіяў" большасьць вязьняў заганяюць у вытворчую зону, каб у іх не было магчымасьці паскардзіцца. "Рабскай" назваў Шыдлоўскі працу, якой займаюць зьняволеных. Зя яе нічога фактычна няплоцяць. Да таго ж, яна вельмі шкодная для здароў'я. У калоніі 15/1 Шыдлоўскага прымушалі працаваць на лакафарбавай вытворчасьці, дзе правілы бясьпекі не выконваюцца. Навогул, на думку Аляксея, беларускія вязьні знаходзяцца па-за межамі закону. (Шыдлоўскі:) "Правоў у зьняволеных няма ніякіх. Умовы не адпавядаюць ніякім міжнародным патрабаваньням. Людзі сядзяць ні за што як пры Сталіне, калі саджалі "за каласкі". Зараз тыя часы вяртаюцца". Як кажа Шыдлоўскі, супраць тых, хто змагаецца за свае правы, выкарыстоўваюцца жорсткія пакараньні. Напрыклад, у турме УЖ 15/1 ёсьць ізалятар, які знаходзіцца ў склепе, і тэмпература там - нуль градусаў. Два-тры тыдні знаходжаньня ў гэтай бетоннай яміне і вязьню забясьпечаная не тое што прастуда, а сухоты. Між тым ізалятар не пустуе, бо шмат знаходзіцца незадаволеных. Кранаючыся асабістых плянаў, Шьдлоўскі падцьвердзіў, што будзе працягваць вучобу і ня спыніць палітычнай дзейнасьці. Ён лічыць, што гэты год павінен стаць вырашальным у лёсе краіны. (Шыдлоўскі:) " У мяне ёсьць спадзяваньні на гэта, бо тэрмін прэзыдэнцтва Лукашэнкі скончваецца. Я думаю, што яго проста заблякуюць пасьля ліпеня, і гэта будзе нам вельмі на руку". Напрыканцы прэсавай канфэрэнцыі ў зале з'явіўся намесьнік старшыні "Маладога Фронту" Яўген Сrочка. Яго толькі што вызвалілі з ізалятару па Акрэсьціна, дзе ён правёў 10 дзён за ўдзел у маладзёвым шэсьці "Беларусь у Эўропу!". Скочка паведаміў журналістам, што супраць яго ўзбуджаная крымінальная справа па 185 частка 4 артыкуле Крымінальнага кодэксу ("арганізацыя масавых беспарадкаў"). Справай будзе займацца вядомы сьледчы Магарыл, якому калісьці журналістка Ірына Халіп дала па твары за зьнявагу. Скочка сказаў: "Мяне папярэдзілі, што калі я буду хавацца, мяне адразу арыштуюць". "Ціск і рэпрэсіі супраць моладзі працягваюцца, але мы гэтага не баімся" - падвёў вынік прэсавай канфэрэнцыі лідар "Маладога фронту" Павал Севярынец.