Сёньня «Хартыі-97» паведамілі з Цэнтральнага Райаддзелу Ўнутраных Справаў Менску аб узбуджэньні крымінальнай справы паводле факту бандыцкага нападу на актывістаў гэтай праваабарончай арганізацыі. Нагадаем, што ўвечары 5 лютага міжнародны каардынатар «Хартыі» Андрэй Саньнікаў і прэсавы сакратар Алег Бябенін пацярпелі ў сутычцы з баркашоўцамі. Андрэй Саньнікаў атрымаў сур'ёзныя траўмы. Нягледзячы на гэта, яму прапануюць цяпер самому прыйсьці ў міліцыю. У гэтыя дні ў прэсавы цэнтар «Хартыі-97» і асабіста Андрэю Саньнікаву паступаюць тэлефанаваньні з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Украіны, Расеі, Бэльгіі, Нямеччыны, ЗША, Швэйцарыі, іншых краінаў. Выказваюць спачуваньне, салідарнасьць і неўразуменьне з прычыны таго, што здарылася. Між тым, супрацоўнікі праваахоўчых ворганаў наведалі Андрэя Саньнікава ў нядзелю, на трэці дзень пасьля здарэньня. Вось што ён сказаў пра гэты візыт: (Саньнікаў:) "Прыходзіў да мяне прадстаўнік Цэнтральнага РАУС капітан Перапяліца і два прадстаўнікі гарадзкога крымінальнага вышуку - падпалкоўнік Гардыш і лейтэнант Новікаў. Яны жадалі даведацца, што адбылося, і паведамілі, што яны вырашаць - ці заводзіць крыміналдьную справу, ці не. Я запытаўся ў іх, чаму патрульная машына, якая спынілася пасьля гэтага інцыдэнту, зьнікла з месца здарэньня. Хоць патрульная машына прыпынілася каля нас і міліцыянты паведамілі нам, што будуць складаць пратакол і паклічуць хуткую дапамогу, але потым вельмі хутка яны зьніклі. Мне нічога не адказалі. Сёньня да мяне тэлефанаваў оперупаўнаважаны ўжо не Цэнтральнага, а Партызанскага РАЎС, і паведаміў, што справа будзе весьціся там. Але ж ён паведаміў, што паколькі справа гэтая ўжо вядомая сродкам масавай інфармацыі і зрабілася гучнай, дык яны вырашылі завесьці гэтую крымінальную справу. Але ён запрасіў, каб я да іх прыйшоў і патлумачыў ім, што адбывалася. Я адказаў, што я ня ў стане ісьці да Партызанскага РАЎС, і запрасіў іх да сябе. Яны не пагадзіліся, сказалі, што ў іх няма транспарту, і я не такі ўжо хворы, каб да іх не прыйсьці. Вось на гэтым нашая размова і скончылася". Паводле словаў Саньнікава, тлумачэньні работнікаў міліцыі наконт матываў узбуджэньня крымінальнае справы - маўляў, пра здарэньне шмат гавораць і пішуць у прэсе, - выглядае, мякка кажучы, незразумелым. Тым болей, што паводле інфармацыі прэсавага цэнтру "Хартыі-97", крымінальная справа была ўзбуджаная адразу ж, паколькі міліцыя абавязаная гэткім чынам рэагаваць у выпадку звароту ў мэдычныя ўстановы пацярпелых. І яшчэ на адной акалічнасьці засяродзіў увагу Андрэй Саньнікаў. (Саньнікаў:) "РНЕ - гэта нават не беларуская арганізацыя, а руская арганізацыя, якая дзейнічае ў іншай дзяржаве. Ня ведаю, як гэта можна... Напрыклад, калі УНА-УНСО ў нас зьявілася і яны бралі ўдзел у нейкіх бойках, яны былі адразу ж арыштаваныя. І потым толькі ўмяшаньне украінскай амбасады дапамагло іх вызваленьню. А РНЕ, мабыць, гэта іншая справа - свае..." Варта дадаць, што на прэсавай канфэрэнцыі ў суботу актывісты "Хартыі-97" заклікалі палітычныя партыі ды грамадзкія арганізацыі дэмакратычнага накірунку арганізавацца ў барацьбе супраць расейскага фашызму. Прагучала прапанова ўтварыць агульную арганізацыю пад назваю "Беларуская антыфашыстоўкая дружына". Цяпер гэтая прапанова вывучаецца ў партыях.