Навіны 16 сьнежня 1998 г.

Новы выбарчы закон, прыняты гэтымі днямі «нацыянальным сходам" Рэспублікі Беларусь, выразна супярэчыць элемэнтарным нормам дэмакратыі. А як рэагуюць на яго прадстаўнікі міжнароднай палітычнай эліты? Мікола Іваноў сёньня патэлефанаваў у Страсбур, дзе працуюць дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту. Пракамэнтаваць апошнія крокі беларускіх уладаў згадзілася дэпутатка Эўрапарлямэнту, сябра камісіі ў справах дачыненьняў зь Беларусьсю Элізабет Шрэтэр. Вось, што яна сказала:

(Шрэтэр:) «Я камэнтую апошнія дзеяньні прэзыдэнта Лукашэнкі як спробу не дазволіць правядзеньня ў Беларусі дэмакратычных выбараў. Гэта йдзе насуперак самой сутнасьці дэмакратыі. На маю думку, дэмакратыя прадугледжвае права для кожнага чалавека, які парушыў закон, перад судом даказаць, наколькі сур'ёзнае ягонае парушэньне і ці дазваляе яно яму ўдзельнічаць у выбарах. І кожны павінен мець права, каб яго выбачылі за парушэньне. І калі парушэньне дробнае, яно не павінна перашкаджаць удзелу ў выбарах.

На маю думку, прэзыдэнт Лукашэнка хоча такім чынам пазбавіць апазыцыю магчымасьці ўдзелу ў выбарах. Падобныя сродкі недапушчальныя ў дэмакратычных грамадзтвах. І таму выбары ў падобнай сытуацыі ня могуць быць справядлівыя й роўныяі. Яны непрымальныя для міжнароднагй грамадзкасьці. Лукашэнка хоча не дазволіць правядзеньня дэмакратычных выбараў. Гэта азначае, што Беларусь паволі набліжаецца да сталінскай мадэлі грамадзтва. Гэта не абяцае нічога добрага для беларускага народу».