Сёньня

Каардынацыйная рада дэмакратычных сіл ня здолела зацьвердзіць дакладнага мэханізму вылучэньня адзінага кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі на сёлетнія прэзыдэнцкія выбары.

Асобу кандыдата, верагодна, вызначыць Кангрэс дэмакратычных сіл, які адбудзецца ў сакавіку. Рыхтавацца да яго вырашылі пачаць ужо сёньня.

Прадстаўнікі Каардынацыйнай рады вырашылі запрасіць трох патэнцыйных кандыдатаў — спадарства Чыгіра, Домаша й Ганчарыка — на наступнае паседжаньне Рады, дзе яны, магчыма, падпішуць дэклярацыю пра супольныя дзеяньні пад час выбарчай кампаніі.

Сябры Каардынацыйнай рады спадзяюцца, што да Кангрэсу ім удасца стварыць агульны перадвыбарчы блёк апазыцыйных партыяў і Фэдэрацыі прафсаюзаў. Каардынацыйная рада правядзе на наступным тыдні Круглы стол з удзелам усіх апазыцыйных цяперашнім уладам сілаў, каб узгадніць пазыцыі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

Альгерд Невяроўскі, Менск