Першы раз пытаньне пра псыхічную адэкватнасьць Аляксандра Лукашэнкі
было афіцыйна ўзьнятае ў лютым 1995 году.
Тады на паседжаньні Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня дэпутат Апазыцыі
БНФ Сяргей Навумчык прапанаваў стварыць адмысловую парлямэнцкую камісію
ў спараве дасьледаваньня псыхічнага здароў’я прэзыдэнта Лукашэнкі з удзелам
лекараў.
Прапанова Навумчыка была пастаўленая на галасаваньне і набрала рэкордную
па тым часе для апазыцыі колькасьць галасоў – больш за 70. Аднак, паводле
рэглямэнту Вярхоўнага Савету, гэтага было недастаткова для прыняцьця рашэньня,
і камісія не была створаная.
Тым ня менш, нават прэзыдэнцкая газэта “Советская Белоруссия” ў тыя
дні паведаміла пра гэтую падзею ў Вярхоўным Савеце.