Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ заклікала ўрады краінаў-сяброў
АБСЭ не прызнаваць “выбарчы фарс” у Беларусі
У заяве Беларускага народнага фронту гаворыцца, што стварэньне выбарчых
камісіяў усіх узроўняў былі праведзеныя пад пільным кіраўніцтвам і кантролем
выканаўчых ворганаў рэжыму.
Аналіз пазыцыяў зарэгістраваных кандыдатаў паказаў, што галоўным крытэрам
адбору была іхная прыхільнасьць да аб’яднаньня Беларусі й Расеі.
Сьведчаньнем гэтага – гаворыцца далей у заяве -- ёсьць вынікі кампаніі
збору подпісаў за непрызнаньне Дамовы аб стварэньні саюзнай дзяржавы Беларусі
й Расеі.
Цягам гэтай кампаніі, наладжанай партыяй БНФ, былі сабраныя 33 тысячы
подпісаў, якія перададзеныя ў беларускае прадстаўніцтва ААН, амбасады ЗША
й Вялікай Брытаніі.
Расея – сьцвярджаецца ў заяве – сьпяшаецца правесьці акупацыю Беларусі
і таму прыкладае ўсе намаганьні, каб надаць бачнасьць легітымнасьці выбарчаму
фарсу ў “палату прадстаўнікоў”.
Прычым, “для легалізацыі сваіх злачынных дзеяньняў Расея імкнецца выкарыстаць
і структуры міжнародных арганізацыяў, у тым ліку АБСЭ”.