У Гародні арыштаваныя 15 удзельнікаў сёньняшняга пікету ў межах
акцыі “Пераменаў”.
12 лістапада ў 15.00 гарадзенская дэмакратычная моладзь праводзіла акцыю
“Пераменаў”. Каля сарака сяброў Маладога Фронту і Маладой Грамады ў цэнтры
гораду ля Дома сувязі ладзілі пікет.
На пікеце раздавалі ўлеткі “Пераменаў”, газэты Дзіда, Навіны БНФ “Адраджэньне”,
трымалі плякаты: “Зьмяні сваё жыцьцё – пачні сёньня”, “У XXI стагодзьдзе
– без дыктатуры”, “Пераменаў”, “За вольную Беларусь”, “Беларусь – гэта
сьвятое”, бел-чырвона-белыя сьцягі БНФ і Грамады.
Паводле заканадаўства на пікет была пададзеная заяўка ў гарвыканкам.
Аднак гарадзенскія ўлады перанесьлі месца правядзеньня пікету да кінатэатру
“Кастрычнік”, дзе звычайна малалюдна, і зьмянілі час правядзеньня мерапрыемства
на 17.00, калі ўжо зусім цёмна. Улады нічым не матывавалі зьмену месца
і часу правядзеньня пікету. Моладзь расцаніла дзеяньні ўладаў як правакацыйныя
і, добра памятаючы, нядаўні “хапун” у прыцемках на Дзяды, вырашыла праводзіць
акцыю, як было раней заплянавана.
Пікет быў спынены міліцыянтамі, якія дзяжурылі на месцы правядзеньня
акцыі і адразу вялі відэаздымку ўдзельнікаў пікету. Праз 15 хвілін ад пачатку
акцыі пратэсту міліцыянты арыштавалі і павезьлі ў Ленінскі РАУС арганізатараў
пікету – старшыню “Маладага Фронту” Андрэя Мялешку і намесьніцу старшыні
“Маладой Грамады” Сьвятлану Нех.
Да месца правядзеньня акцыі пад’ехаў аўтобус і некалькі машынаў зь міліцыянтамі
ды АМАПаўцамі. Усе, хто трымаў плякаты і сьцягі, былі схопленыя, заведзеныя
ў аўтобус і адвезеныя ў Ленінскі РАУС. Усяго затрымана 15 удзельнікаў пікету.
Сьпіс затрыманых 12 лістапада на пікеце “Пераменаў”:
1. Бабкін Віктар – непаўналетні, адпушчаны праз тры гадзіны.
2. Камягіна Вольга – непаўналетняя, адпушчана праз тры гадзіны.
3. Ягораў Зьміцер – карэспандэнт газэты “Біржа Інфармацыі”, адпушчаны праз тры гадзіны
4. Клімук Сяргей – удзел у несанкцыянаваным пікеце, суд у 10:00 13.11.00г.
5. Міхальчык Дзяніс – удзел у несанкцыянаваным пікеце, суд у 10:00 13.11.00 г.
6. Капцэвіч Натальля – удзел у несанкцыянаваным пікеце, суд у 10:00 13.11.00 г.
7. Філіповіч Вольга – удзел у несанкцыянаваным пікеце, суд у 10:00 13.11.00г.
8. Іванова Вольга – удзел у несанкцыянаваным пікеце, суд у 15:00 13.11.00 г.
9. Машкала Алена – удзел у несанкцыянаваным пікеце, суд у 15:00 13.11.00г.
10. Мялешка Іна – удзел у несанкцыянаваным пікеце, суд у 15:00 13.11.00г.
11. Саранчукоў Вадзім – удзел у несанкцыянаваным шэсьці 8 кастрычніка, суд у 11:00 13.11.00 г.
12. Мельнікаў Андрэй – арыштаваны да суда, трымаў сьцяг БСДП(НГ).
13. Лашкоўскі Алесь – арыштаваны да суда, трымаў сьцяг БНФ.
14. Мялешка Андрэй – арыштаваны да суда, адказны арганізатар.
15. Нех Сьвятлана – арыштавана да суда, адказны арганізатар. Усе затрыманыя зьвярнуліся ў Гарадзенскае абласное аддзяленьне праваабарончага цэнтру “Вясна” па прававую дапамогу.