У Віцебску сёньня сябры Маладога Фронту ды партыі БНФ зладзілі несанкцыянаванае
шэсьце.
Скандуючы лёзунгі, трымаючы бел-чырвона-белыя сьцягі ў руках, з бел-чырвона-белымі
стужкамі на галовах і з запаленымі сьвечкамі ў руках калёна з 20 чалавек
прайшла па віцебскіх вуліцах ад помніка Ўладзімеру Караткевічу да крыжа
Сьвятога Язафата Кунцэвіча на Ўсьпенскай горцы.
Міліцыя ніяк не перашкодзіла віцеблянам далучыцца да агульнабеларускай
моладзевай акцыі.