Учора ў Вашынгтоне адбылося паседжаньне “круглага стала”, зарганізаванага
кангрэсмэнам Сэмам Гейдэнсанам, які выступіў ініцыятарам раней прынятай
рэзалюцыі ў справе Беларусі. Мэтай “круглага стала” было прыцягненье увагі
шырокіх амэрыканскіх колаў да праблемаў Беларусі.
У дыскусіі за круглым сталом, прысьвечанай цяперашняй палітычынай сытуацыі
ў Беларусі, узялі ўдзел больш за сорак чалавек – сэнатары, кангрэсмэны,
прадстаўнікі адміністрацыі прэзыдэнта, няўрадавых арганізацыяў і праваабарончых
групаў.
Нагадайма, што арганізатар дыскусіі – вядомы амэрыканскі палітык Сэм
Гейдэнсан, бацька якога нарадзіўся й вырас у Беларусі – галоўны прадстаўнік
дэмакратычнай партыі ў камітэце міжнародных справаў Палаты Прадстаўнікоў
Кангрэсу ЗША.
Цягам дзьвюх гадзінаў удзельнікі круглага стала закранулі шэраг розных
тэмаў.
Сярод іх:
- падтрымка палітычных партыяў, прафсаюзаў і незалежных мэдыяў у Беларусі;
- рост занепакоенасьці з нагоды беларуска-расейкай
інтэграцыі ў пляне наступстваў для нацыянальнае бясьпекі; - дзейснасьць амэрыканскай дапамогі; - магчымыя захады ў аднаўленьні дэмакратыі ды правядзеньні свабодных і справядлівых выбараў у Беларусі; - пярэчаньні наконт маючай адбыцца ў чэрвені сустрэчы Клінтана з Пуціным; - неабходнасьць шматбаковага супрацоўніцтва з памежнымі зь Беларусьсю краінамі – Польшчай, Літвой, Украінай і Расеяй. Падсумоўваючы вынікі дзьвюхгадзіннай дыскусіі, дэмакрат Сэм Гейдэнсан падзякаваў усім яе ўдзельнікам, сярод якіх былі прадстаўнікі як дэмакратычнай, гэтак і рэспубліканскай партыяў. “Вашая прысутнасьць сталася моцным сьведчаньнем салідарнасьці з апазыцыяй і сыгналам для Лукашэнкі, што Злучаныя Штаты Амэрыкі ня могуць цярпець грубых парушэньняў ягоным рэжымам дэмакратыі й правоў чалавека ў Беларусі”, – сказаў кангрэсмэн. Паводле ягоных словаў, зыходзячы з уласнага досьведу усіх ўдзельнікаў дыскусіі, можна больш эфэктыўна акрэсьліць агульную стратэгію вяртаньня Беларусі на дэмакратычны шлях. Сэм Гейдэнсан асобна падкрэсьліў неабходнасьць супрацоўніцтва адміністрацыі ЗША з краінамі, якія мяжуюць зь Беларусьсю, дзеля аднаўленьня дэмакратыі й павагі да правоў чалавека, у інтарэсах беларускага народу. У сувязі з закранутай у часе круглага стала тэмай амэрыканскае дапамогі польскаму руху “Салідарнасьць” у 1980-м годзе, кангрэсмэн зазначыў, што ЗША адыгралі тады ключавую ролю ў пасьпяховым станаўленьні гэтага дэмакратычнага руху.
Мы абавязаныя аказаць такую ж моцную падтрымку народу Беларусі, – заявіў кангрэсмэн Сэм Гейдэнсан. Дарэчы, гэта першы круглы стол у цэлай сэрыі падобных дыскусіяў, якую мае намер правесьці канрэсмэн Сэм Гейдэнсан. І ўсе яны прысьвечаныя тэме вяртаньня Беларусі на шлях дэмакратыі. Віталь Тарас