У Лідзе сёньня адбыўся сьвяточны мітынг, прысьвечаны Дню Волі.
Яго ладзілі супольнымі намаганьнямі БНФ пад кіраўніцтвам Вінцука Вячоркі
й БНФ пад кіраўніцтвам Зянона Пазьняка.
Удзельнікі мітынгу сабраліся ўраніцу ля Кургану Несьмяротнасьці. Але
не пасьпелі яны разгарнуць бел-чырвона-белыя сьцягі, як да іх падыйшлі
міліцыянты й папрасілі перайсьці на іншае мейсца, на гэтак званую “культурную
пляцоўку”, што месьціцца побач, але ў глыбокай яміне. Міліцыянты, відавочна,
баяліся, каб да мітынгоўшчыкаў ля Кургану не далучыліся тыя жыхары гораду,
якія якраз вярталіся з гарадзкога кірмашу.
Мітынг у Лідзе сабраў каля 70-ці чалавек.
Падрыхтаваў
Зьміцер Сазанавец, Ліда
Зьміцер Сазанавец, Ліда