Несанкцыянаваны пікет у падтрымку “Маршу Свабоды – 2” адбыўся сёньня
а 6.30 раніцай у Гомлі
5 жыхароў Гомлі, якія арганізавалі пікет, вырашылі не зьвяртацца да
ўладаў па дазвол, бо, як яны патлумачылі, дазвол быў малаверагодным. Тым
ня менш, пікет адбыўся.
Ён доўжыўся 30 хвілінаў і сотні месьцічаў, якія ў гэты час ехалі ўздоўж
плошчы па вуліцы Савецкай на працу, ішлі да тралейбуйсных і аўтобусных
прыпынкаў, пасьпелі прачытаць заклікі “Вызваліць палітзьняволеных!”, “Зрабіць
слова ў Беларусі свабодным!”, “Выратаваць разьвіцьцё краіны як сувэрэннай
дзяржавы!”
Да пікету пад”язджала міліцэйская “Волга”, але толькі прыпыніла рух
і ад”ехала.
Марыя Шыманоўская, Гомель