У Армянскім парлямэнце сёньня прайшлі слуханьні аб далучэньні Арменіі
да беларуска-расейскага саюзу. Гэтая дыскусія ў Арменіі распачалася раней,
калі была створаная ініцыятыва “Расея, Арменія, Беларусь”, і армянскія камуністы
пачалі збор подпісаў за ўключэньне ў беларуска-расейскі працэс інтэграцыі.
Абодва бакі не маглі паразумецца паміж сабой і заяўлялі, што сабралі больш
за 1 мільён подпісаў. Пракамэтаваць сытуацыю мы папрасілі сурпацоўніка
Ерэванскага бюро армянскай службы Радыё Свабода Армена Закарана…
Бакі, якія выступалі за далучэньне Арменіі да беларуска-расейскай інтэграцыі,
апынуліся ў парляманце. Цяперашні прадстаўнік фракцыі “Права і Адзінства”
Агасі Аршакян быў каардынатарам ініцыятывы далучэньня Арменіі да беларуска-расейскага
саюзу. Сёньня ён арганізаваў гэтыя парляманцкія слуханьні… І пытаньне паставіў
так, што ўдзел Арменіі ў гэтым саюзе – адзіны шлях уратаваньня краіны,
у якой увогуле адсутнічае эканоміка.
Нельга сказаць, што гэтыя слуханьні ўдаюцца. Аршакян заявіў, што ў ягонай
фракцыйнай групе ўжо 30 чалавек – са 130 армянскіх парлямантароў. Сёньня
прысутнічалі ўсяго 10-15. І яны прадстаўлялі камуністаў і па адным прадстаўніку
мелі іншыя фракцыі. Якія проста хацелі ведаць, пра што гаворка. І якую
саюзную дамову абмяркоўваць – старую ці новую.
Калі гаворка йдзе пра новую дамову – армянскія парлямантары павінны
яе вывучаць. Калі пра старую – тут цягнік ужо пайшоў. Ініцыятары гавораць,
што прадстаўленыя розныя дадзеныя пра эканоміку. Пра кепскі стан эканомікі
Арменіі. І гэты шлях далучэньня да беларуска-расейскага саюзу назвалі выратавальным
для Арменіі. І падалі гэта так, што нічога добрага ад міжнародных фінансавых
арганізацыяў Арменіі чакаць не выпадае. Бо Арменія павінна выплочваць пазыкі,
працэнты.
І другая важная аргумэнтацыя. Далучыўшыся да саюзу Беларусі і Расеі
мы зможам вырашаць пытаньне Нагорнага Карабаху. І вось прадстаўнік армянскіх
камуністаў прапанаваў пачаць працэс разгляду ў парляманце пытаньня далучэньня
– недалучэньня. Прысутнічаў намесьнік міністра замежных справаў Арменіі
Арташэс Туманян, які выказаўся наконт гэтага пытаньня. Ён сказаў наступнае
: “Мы павінныя вызначыцца, навошта Арменіі браць удзел у гэтым саюзе. Калі
для ўратаваньня, то мы тут павінныя думаць, бо ствараючы саюз Беларусь
і Расея ня думалі, каб ратавацца”.
І другое, вельмі важны фактар. Намесьнік міністра сказаў: “Некаторыя
думаюць, што мы можам такім чынам вырашыць пытаньне Нагорнага Карабаху.
Але гэтага ня будзе, бо ў міждзяржаўнай беларуска-расейскай дамове напісана,
што ў склад гэтага ўтварэньня могуць уваходзіць толькі суб’екты міжнароднага
права са сваімі міжнародна прынятымі межамі”. Як вядома, Нагорны Карабах
ня ёсьць суб’ектам міжнароднага права. Таму ён ня можа разам з Арменіяй
уключацца ў гэты зьвяз. Таму паўстае праблема, ці гатовая Арменія і яе
грамадзтва, палітычныя сілы, дэлегаваць гаваць гэтае пытаньне тым структурам,
якія будуць створаныя ў гэтым саюзе. Так што тут шмат пытаньняў, якія будуць
абмяркоўвацца”.
У справе парляманцкіх слуханьняў у Арменіі адносна далучэньня краіны
да беларуска-расейскага саюзу з супрацоўнікам армянскай службы Радыё Свабода
Арменам Закаранам гутарыла
Алена Радкевіч