Францускае слова партызан без асаблівых клопатаў прыжылося ў
беларускай мове, утварыўшы цэлы куст аднакаранёвікаў: партызаніць,
партызанскі, партызаншчына.
Пасьля Другое ўсясьветнае вайны Беларусь у “дружнай сям’і рэспублік-сясьцёр”
назвалі “рэспублікай-партызанкай”.
Славуты Купалаўскі верш-праклямацыя “Партызаны, партызаны,
беларускія сыны…” як бы нагадваў савецкім партызанам пра
партызанаў іншых, напрыклад, пра “зялёнадубаўцаў”, якія дзейнічалі
на Палесьсі ў 20-х гадох і змагаліся з бальшавікамі за адзіную непадзельную
і незалежную Беларусь.
Пра савецкіх партызанаў напісаныя цэлыя бібліятэкі ўхвальных
мэмуараў. Але сымбалічна, што першым партызанскім летапісцам у Беларусі
выступіў небезьвядомы Цанава – нарком нутраных справаў – на чыім сумленьні
тысячы бязвінных ахвяраў.
У безьлічы мэмуарных хваласьпеваў ці не адзіным за савецкім часам дысанансам
выглядае верш Ларысы Геніюш:
а белакурыя гаі – нашы сьвятліцы. І заўжды гатовыя абараніць беларусаў ад чужога вока самаахвярныя бярозы ды сосны – партызанскія сёстры. Міхась Скобла
Пішуць вершы, повесьці, раманыДа гэтай пары ў беларускіх лясох захаваліся партызанскія зямлянкі. А сьпелыя бары – нашы саборы,
Пра няласку нелюдзяў чужых.
Ды калі мне кажуць – партызаны
Жудасна мне робіцца ад іх
а белакурыя гаі – нашы сьвятліцы. І заўжды гатовыя абараніць беларусаў ад чужога вока самаахвярныя бярозы ды сосны – партызанскія сёстры. Міхась Скобла