Начное сьвята, калі ночы амаль няма. Cонца хаваецца на захадзе,
каб праз некалькі гадзінаў выплыць на ўсходзе. Сонцастаяньне.
Празрысты нібы раса і таямнічы нібы туман запавет.
Слова губляецца ў глыбіні тысячагодзьдзяў. Прастадушны немец Макс Фасмэр
піша, што ў гэты дзень дазвалялася купацца – адсюль і Купала. Больш
асьцярожныя дасьледчыкі выводзілі Купалу ад Яна Хрысьціцеля
– маўляў, гэта пераклад са старагрэцкай. Аднак дахрысьціянская значэньне
Купалы дагэтуль існуе, напрыклад, на Палесьсі – вогнішча, агонь, гарэць,
ачышчаць агнём. Суфікс “ла” сьведчыць пра анімізацыю назвы – Купала ня
толькі агонь, але і дух агню.
Паўлюк Урбан, беларускі гісторык, які жыве ў Нямеччыне, выказвае
здагадку, што Купала прыйшоў на Беларусь са старажытнай Індыі.
Бог Крышна меў яшчэ прозьвішча “Гопала”: “го” – карова, “пала” –
абаронца, абаронца кароў.
У цёплую летнюю ноч Крышна сустракаўся з пастушкамі, калі тыя, аздобленыя
вянкамі, марылі знайсьці жаніха, пасланага богам. Гэтыя прыкметы можна
адшукаць у абрадах беларускага купальля.
У 30-я гады гэтага стагодзьдзя адна зь віленскх газэтаў надрукавала абвестку: “Паколькі на Купальле чакаецца дождж, просім паненак і паноў беларускіх ахвіцэраў апранацца цяплей”. Аднак надвор”е не перашкодзіла паненкам і панам імгненна паскідаць зь сябе апранахі той ноччу. У сярэдзіне 80-х у Мікалаеўшчыне Купальле сьвяткавала моладзь зь бел-чырвон- белымі адзнакамі на вопратцы: тры тузіны чалавек былі затрыманыя мясцовым КГБ і міліцыяй. Чэкісты спрабавалі арыштаваць Бога Крышну. Богі ня любяць, калі ім спрабуюць надзець наручнікі. Агонь Купалы сёньня ўсюды, дзе Беларусь. Аляксандр Лукашук