У адрозьненьне ад выкладчыкаў марксісцка-ленінскай філязофіі, Даль азначаў
гэтае слова ў сваім слоўніку намнога прасьцей: ісьціна – супрацьлегласьць
хлусьні.
Яшчэ мы засвойвалі яго па ходкіх выслоўях, накшталт: “Платон – сябра,
а ісьціна даражэйшая”, “У спрэчках нараджаецца ісьціна”,
“Вуснамі дзіцяці гаворыць ісьціна”.
Яшчэ чыталі ў нашага любімага паэта-летуценьніка пра “ісьціны,
простыя як хлеб і праўдзівыя, як плач дзіцяці”.
Там “дзіцяці” і “дзіцяці” тут.
І невыпадковы, відаць, сёньняшні фэномэн грамадзкага жыцьця ў Беларусі:
многія яе грамадзяне, з уласьцівымі гэтаму ўзросту непасрэднасьцю ўспрыняцьця
рэчаіснасьці, інтуітыўным падзелам дабра і зла, абвостраным успрыняцьцем
усякіх фальшу і хлусьні, бязбоязна прамаўляюць і адкрытым тэкстам пішуць
на сьценах
“а кароль голы”. Фэномэн, які наглядна пацьвярджае сутнасьць і слушнасьць выказваньняў вялікіх мысьляроў мінулага адносна таго, што найвялікшыя ісьціны – звычайна самыя простыя, што здаровы сэнс – гэта інстыктыўнае пачуцьцё ісьціны, і што імкненьне да ісьціны – адзіны занятак, варты гэраічнай асобы. “Інтэгратары” рыхтуюць свой чарговы наступ, а між тым, яшчэ вялікі праўдалюб Талстой пісаў больш за 100 гадоў таму: “Яднаньне дасягаецца толькі тады, калі шукаюць не яднаньня, а ісьціны. Шукай ісьціну, і знойдзеш яднаньне. Шукай яднаньне, і аддалісься ад ісьціны”. На зыбкім пяску няпраўды, хлусьні ды бязглуздых плянаў ніякі дом не пабудуеш, у тым ліку – так званы саюзны. Гэта – аксыёма, бясспрэчная ісьціна. Анатоль Вярцінскі