Некалі па заходнебеларускіх вёсках кабеты фарсілі ў плюшавіках, аздобленых
футравымі манто.
Шляхетна плыла мая матуля па вуліцы -- як пава. А на стрэчу ёй -- гэткія
ж упэўненыя годныя сялянкі-пані. І нікому было няўцям, што найлепей пасуе
маладзіцы й дзецюку, спадарыні ды спадару дарунак лёсу -- фуфайка.
Гэткая цёплая, зручная, без фасонаў і выкрунтасаў, аднолькавая на ўсіх
фуфайка. Апранаха, што вызваляе ад комплексаў і прэтэнзыяў. Унівэрсальная
прыдумка новага ладу.
Здаецца не засталося па вёсках і мястэчках якое людзіны, што ня ўлезла
б, як у абарончую ракавіну, у фуфайку.
У фуфайцы настаўнік або аграном -- ужо не гнілая інтэлігэнцыя, а паўнапраўны член обшчэства. Фуфайка -- як візытоўка ў сьветлае будушчае. Фуфайка ганарыста ўскараскалася нават на дзіцячыя плечы. Нібыта прырасла да беларускае нацыянальнае паставы. І ўрэшце -- вось вам, відочна паўстала праяваю нашае зацятае пакоры. Фуфайка дзе трэба -- прыгорбіла, дзе належыць -- прыхавала гордасьць стану. Чалом, чалом савецкай вызваленчай фуфайцы! Сымбалю нашае аднолькавасьці й прыніжанасьці. Лягернаму ратунку ад сьцюжаў. Чалом вынаходніку самае перадаваое ўніформы ў сьвеце -- ватоўкі, якая пазбаўляе ад усялякага цяжару адметнасьці, якая ўшчэнт вынішчае індывідуальнасьць, непатрэбную настаяшчаму чалавеку, вызваляе ад сябе самога. Зрэшты, самае слова фуфайка ці, па-народнаму, куфайка -- ня мае каранёў, хістаецца недзе блізка да гішпанска-партугальскага "надзьмуты", "надзіманы". І мы ў фуфайцы самі не свае. Надзіманыя, а значыць -- падманныя. Антаніна Хатэнка