Асабліва на Полаччыне захавалася даўняя, лічы паганская традыцыя жаніць Цярэшку. Усе ўдзельнікі гэтай каляднай дашлюбнай гульні моладзі становяцца ў два шэрагі, па чарзе выбіраюцца «дзед» і «баба».
Спачатку «дзед» ловіць «бабу». Пачынаецца вясёлая прыгода, усе падпяваюць:
Дзед бабу лавіў, лавіў,
ляшчыньнік ламіў, ламіў,
ляшчыньнік ня ломіцца,
бабулька ня ловіцца,
а здайся, бабулька, здайся,
на лепшых не заглядайся,
і тыя ж ня лепшыя —
ёсьць за мяне й меншыя... Па традыцыях паганства словы ня дужа выбіраюць: Пастаі, бабулька, у кутку,
А я разганюся ды ўткну... Мэлёдыя традыцыйная, а словы дасьціпныя і юрлівыя. Дзед бабе чугай шыіць,
а ў бабы душа ныіць,
дзед бабе чугай пашыў,
на начы сем раз прасіў... Калі «дзед» зловіць «бабу», «баба» пачынае лавіць «дзеда»: Пастаі, дзядулька, у кутку,
а я табе штонікі вытку... Калі «дзед» і «баба» ўзаемна папераловяцца, тады пачынаецца застольле — бліны, каўбасы, розныя прысмакі і, вядома, гарэлка свайго вырабу. Над закусьсю мудрылі дзяўчаты, стараліся каб смашней. Гарэлка была клопатам хлопцаў. Дзеці таксама жэняць Цярэшку. У іх таксама застольле, праўда не пяршак, а так званая «перагонка» на стале. Ну, вядома, дзеці не сьпявалі: Цярэшку бяда стала —
з кім яго жонка спала?
У садку зялёненькім,
з казачком малодзенькім.
А Цярэшка цярэжыла —
на печы ня ўлежала... Усе чулі покліч: «Зь печы, з полу сабірайцеся к столу!» Так моладзь рыхтавалася да сямейнага жыцьця, вясёла і незаклапочана. Клопаты прыйдуць пасьля. Рыгор Барадулін