Слоўнік Свабоды зусім нетрадыцыйна для Беларусі ХХ стагодзьзя пачнем
з Бога.
Бог – слова сваё, спрадвечнае, з тых часоў калі людзі ў нас пачалі адчуваць
сябе людзьмі – стварэньнямі Божымі. Амаль аднолькава гучыць гэтае
слова ва ўсіх славянскіх мовах. Але расейцы так і ня здолелі яго
прызвычаіць да сваёй мовы і дагэтуль вымаўляюць яго па-беларуску: Бог.
Божа, Божухна, Божанька, Божачка, – зьвярталіся да Яго спрадвеку нашыя
людзі.
Бог — бацька, казалі з пашанай.
Бог даў — калі шчасьціла ў жыцьці.
Бог дасьць — калі спадзяваліся на ўдачу.
Дай Божа — просячы ласкі.
памажы Божа — зычылі працаўнікам.
сыць Божа — каб смачна елася.
радзі Божа — як сеялі жыта.
барані Божа — каб адвёў бяду.
Дзякуй Богу — славячы ўладара Неба й зямлі. На Божай пасьцелі ляжыць той, хто канчае дні свае, аж пакуль ня скажуць: «Бог узяў». У гэтым стагодзьдзі Беларусь разыйшлася з Богам, пачаўшы нават пісаць гэтае слова з малой літары. За гэта даводзіцца дорага плаціць. «На Беларусі Бог жыве», – сказаў Караткевіч. Нам яшчэ давядзецца дарастаць да гэтай надзеі паэта. На канец нагадаю амаль забытае ў Беларусі сьветлае й шчырае разьвітаньне: з Богам! Сяргей Шупа