Мой дзед Міхась Клімковіч быў не апошнім чалавекам у БССР. Мала таго, што
ён зьяўляўся заснавальнікам Саюза беларускіх пісьменьнікаў, ён яшчэ ад
1939 году займаў пасаду адказнага за працаўладкаваньне дзеячоў беларускага
мастацтва, і таму шмат каго зь іх ведаў. Нават Арсеньневу яму давялося
выцягнуць з Казахстану для ўдзелу ў напісаньні “Пісьма беларускага народу
вялікаму Сталіну”.
І вось калі пачалася вайна, склалося так, што ўся сям’я была раскіданая.
Маці мая – у летніку пад Мар’інай Горкай, адкуль трапіла ў эвакуацыю ва
Ўральск, бабка з малодшай дачкой заставалася ў Менску, а дзед – пад Каўнасам
у Доме творчасьці. Ясна, што з такім паслужным сьпісам рабіць пад акупацыяй
у Менску яму не было чаго, і ён выбраўся ціхенька пад Барысаў у вёску да
сваёй маці. Схаваўся на паддашшы, і брат прыносіў яму з запалкавай фабрыкі
вялікія неразрэзаныя этыкеткі ад запалак, і на іх ён пісаў гістарычную
п’есу “Барбара Радзівіл” пра 16 стагодзьдзе.
Ну ясна, што так доўга хавацца ў вёсцы немагчыма, і аднаго дня прыйшлі
барысаўскія паліцыянты ў хату і кажуць: “Перадайце калі ласка спадару Клімковічу,
што яго на заўтра чакае ў сябе бургамістар Барысава”. А тады бургамістрам
быў Станкевіч. Гэта прапанова, ад якой адмовіцца практычна немагчыма.
Назаўтра дзед надзеў стройчык, гальштук, капялюш і прыходзіць да Станкевіча.
Той пытаецца:
– Чым зараз займаецеся, спадар Клімковіч?
– Пішу, – кажа, – гістарычную п’есу.
– Цудоўна, – кажа Станкевіч, – мы якраз арганізуем у Барысаве тэатр, будзе, што ставіць на прэм’еру. Дзед кажа: – Разумееце, спадар Станкевіч, у мяне дачка ў эвакуацыі. Што будзе зь ёй, калі пойдзе п’еса? Я не магу пайсьці на гэта. Станкевіч кажа: – Канешне, разумею. Не выпадае супрацоўнічаць. Тады адзінае, што магу прапанаваць, гэта – ідзеце да партызанаў (да іх лётаюць самалёты з Масквы), перакажыце нашую размову, і тады яны Вас пераправяць у Маскву, бо далей ужо я Вас ахоўваць не змагу. Дзед падзякваў, хацеў сысьці, а той кажа: – Толькі капялюш, калі ласка, пакіньце. Дзед вярнуўся, і сапраўды ўсё так і здарылася. Пайшоў да партызанаў, дамовіўся, што яго і бабулю пераправяць у Маскву, і зьляцелі адной ноччу. А ў тую ж самую ноч Станкевіч паслаў на балота барысаўскіх паліцыянтаў, і тыя прастрэлілі некалькі разоў дзедаў капялюш і сказалі, што, нібыта, калі Клімковіч уцякаў да партызанаў, яны стралялі… Ужо для немцаў была адмазка. І вось толькі прастрэляны капялюш… Так сустрэліся ў Маскве ў адзін дзень і мая маці, якая прыехала, і мой дзед, мая бабуля, цётка. Усе сустрэліся ў адзін дзень. Вось такая амаль калядная гісторыя 42-га году пра беларускае калябаранцтва. Максім Клімковіч