У 1947 годзе, як мы прыехалі ў Англію, то большасьць з нашых беларусоў
жылі на правінцыі. Толькі я і мой знаёмы сябра Купель жылі ў самым цэнтры
Лёндану, мелі памешканьне. То нас, фактычна, на пачатку, пакуль арганізацыі
не было, то ў нас адбываліся ўсякія такія спатканьні сяброўскія, абгаворвалі
справы.
І вот аднаго разу, якраз на Вялікдзень, была багаслужба. Ад нас два
блёкі была праваслаўная царква, і там было шмат людзей, прыехаўшы з правінцыі.
І вот посьля багаслужбы, багаслужба скончылася, яшчэ была шостая гадзіна,
ну дык ім не было куды йсьці, то яны прыйшлі да нас, значыць. А нас не
было дома, мы былі зусім у другім месцы.
Мы прыходзім каля 7-й гадзіны і бачым, што каля ўваходу, каля дзьвярэй,
у самым цэнтры чалавек 10 ляжаць, спакойна так, чакаюць. А мы як падыйшлі
да памешканьня, да дзьвярэй з вуліцы, дык нас страх абабраў. Гэта бедная
жанчына, што там жыла навярху, не магла зразумець, што тут робіцца. Яна
паклікала паліцыю. Паліцыя прыходзіць, і мы якраз у гэтую хвіліну прыйшлі.
Мы адразу зарыентаваліся, што да чаго.
Янб патлумачылі, што прыйшлі раней, што няма нікога дома. То чакаем,
калі вы прыйдзеце – цэлай пачкай ляжаць. Для англічанаў гэта было незразумелым.
Не маглі яны зразумець, што адбываецца. Мы патлумачылі паліцыі, што гэта
людзі з правінцыі, што на нас чакаюць, нічога страшнага няма. Так і скончылася.
Франціш Бартуль, Нью-Ёрк