Пасьля Вялікае Айчыннай
ваеннай цяжкае бяды
я школьнік быў. Тады краінай
вусаты правіў правадыр. Яго скрозь ведалі ўсе,
кругом партрэт яго вісеў,
апроч таго, яго партрэт
на нас глядзеў з усіх газэт... Пад вечар неяк сек я дровы,
а ноччу дзіўны ўбачыў сон,
што ўпаў партрэт правадыровы
(“Чаму мне так прысніўся ён?”), — сарваўся з белае сцяны...
Затым быў скон правадыровы.
Затым паўсталі праўды словы,
што правадыр — ад сатаны; ён — параноік-ліхадзей,
і на рахунку на ягоным
забітых многія мільёны
сумленных, праведных людзей. ...Партрэты скрозь яго здымалі
і з гэтай дзеяй ва ўнісон
тырана людзі пракліналі.
А я свой дзіўны ўспомніў сон.- Васіль Жуковіч