Вось і скончыўся век.
Пачынаецца новы.
Іх яднаю жыцьцём я,
нібы сувязны,
ды ніяк не знайсьці
цудадзейнай замовы
ад татальнай маны,
ад крывавай вайны. Валачэ чалавек
зь веку ў век
за сабою
самазгубную хцівасьць,
няправедны гнеў.
І якім жа душу трэба выпаліць болем,
каб ён сэнс існаваньня свайго зразумеў? Гоніць помста
натоўпы галодных і голых,
каб да шчасьця прарвацца цаною любой.
Калектыўнай нянавісьці
ўзвысіўся голас,
ну, а я ў адзіноце пішу пра любоў… Вось і скончыўся век.
Пачынаецца новы.
Дзе дабро, там і зло,
зноў яны — спарышы…
Як раней,
не пачуты біблейскія словы,
як раней,
непрытульна пакутнай душы. Сяргей Законьнікаў
Пачынаецца новы.
Іх яднаю жыцьцём я,
нібы сувязны,
ды ніяк не знайсьці
цудадзейнай замовы
ад татальнай маны,
ад крывавай вайны. Валачэ чалавек
зь веку ў век
за сабою
самазгубную хцівасьць,
няправедны гнеў.
І якім жа душу трэба выпаліць болем,
каб ён сэнс існаваньня свайго зразумеў? Гоніць помста
натоўпы галодных і голых,
каб да шчасьця прарвацца цаною любой.
Калектыўнай нянавісьці
ўзвысіўся голас,
ну, а я ў адзіноце пішу пра любоў… Вось і скончыўся век.
Пачынаецца новы.
Дзе дабро, там і зло,
зноў яны — спарышы…
Як раней,
не пачуты біблейскія словы,
як раней,
непрытульна пакутнай душы. Сяргей Законьнікаў