Унізе холад. Цьмяны сьвет.
Астрог бэтонны. Цьвёрды камень.
Ён цягнецца за намі ўсьлед,
Каб зноў паўстаць перад вачамі. Свой шэры колер бачым мы
Удзень і ўноч, зімой і ўлетку,
Ідзем, забыўшыся куды,
Ня чуем і ня бачым сьвету. Жыцьцё, ты шлях усім шляхам,
Дарог асфальтавых бясконцасьць.
Мы сілы аддаем гадам,
Каб толькі раз убачыць сонца. Наперад крок! Пагляд уверх!
І вось здабыўшы ўзнагароду,
Пераадолеўшы бар’ер,
Мы ціха рушым да свабоды! Ян Мацур