Пара ўжо схадзіць на рэнтген —
Нутро мне спустошылі будні...
Я — хлюпік, паўінтэлігент,
Пакутнік паскудны... Я літарай часу жыву,
Як жабрамі, дыхаю словам...
Паэтам нібыта слыву,
На справе ж — ахоунікам схова: Завешчаных продкамі слоў,
Іх вопыту, дзеяў, тварэньняў
Вытокаў, вызнаньняў, высноў,
Імёнаў, найменьняў... ...I вось, апусьцела нутро...
Якім яно выдзьмута ветрам?!
І ўжо не выводзіць пяро
Клясычны радок гекзаметрам... Флейтыст флегматычнай тугі,
Матыль меланхольных масовак,
Звыкай да гугнявай чаргі,
Дзе волю даюць прымусова! І усё ж паспрабуй адшукаць
Той схоў, што завешчаны родам,
Каб Бога і Сына і Маць
Вярнуць тым выродам. Ды перш на сябе паглядзі —
Ці ёсць ты Гасподні?..
Пасьля ўжо — хадзі і будзі
Народ свой да сходні. Калі ж ані выйдзе ніхто,
А толькі спэцрота —
Спустошана, значыць, нутро
Дарэшты у народа... Тады ужо і сам памірай,
Як матчына мова.
Хрыпі, халадзей, праклінай,
А усе ж да канца прамауляй
Айчыннае слова! Дасць Бог, яно ўглыб працячэ
І ў Космас пральецца...
I ў вечнасьці часу яшчэ
Нашчадку гукнецца... Леанід Галубовіч
1992 г.