Верш на cвабоду

Нападала сьнегу. Нядзеля.
Шулы платоў надзелі
белыя шапкі – Надзея

на тое, што мы — беларусы,
і з гэтай зямлі нас ня зрушыць,
ня вымясьціць, не абрусіць,

ня вымаскаліць, не абразаніць,
ня здаць і не атаясаміць
з вусатымі пацукамі,
з сарцірамі і мацюкамі,

на тое – што нас не абголіць,
ня вымачыць, не ачухоніць,
не аблавушыць наш род.

Жыве Беларусь і народ!

Валеры Дранчук
29. 12. 2000