Верш на Свабоду Свабода 15 студзень 2013, 12:56 (акраверш) Сон сплывае срэбнаю слотаю, Выспы восеньскіх вокнаў вось-вось Апякуць агнявымі агорткамі Бесклапотную безьліч бяроз. Одум оргіяў, ордэны, ордэры, Дагараючы джаламі дробнымі, Адраджэньня абвесьцяць анонс. Анатоль Брусэвіч