– Што робіш, браце?
– Змагаюся з расейскай акупацыяй, гэбісцкай дыктатурай і псэўдаапазыцыяй.
– Якім чынам змагаесься, браце?
– Заклікаю ўсіх да байкоту псэўдавыбараў, выкрываю псэўдаў у сеціве, вяду растлумачальную працу.
– Чаго дасягнуў, браце?
– Пасьпяховага байкоту псэўдавыбараў, поўнага разгрому псэўдаапазыцыі ў сеціве і растлумачыў сутнасьць маскоўскага стаўленіка, гэбісцкага рэжыму, крывадушнай Эўропы і яе фальшывай дэмакратыі.
– Якія плёны твайго гераічнага змаганьня, мой браце? Ці штось зьмянілася ў краіне і ў розумах суайчыньнікаў?
– Беларускае грамадзтва дружна паказала ўладзе, што больш ні на якія псэўдавыбары ня пойдзе (толькі байкот!), адкінула заляцаньні псэўдаапазыцыі і стварае шырокі фронт, які скіне гэты гэбісцкі прамаскоўскі рэжым!
– Колькі ў цябе паплечнікаў, браце?
– Увесь сумленны беларускі народ!
– Калі выступаеце на скіданьне рэжыму, браце?
– Пры першай магчымасьці.
– Ступень гатовасьці, браце?
– Чакай сыгналу.
Мінуў тыдзень рэальнага часу.
– Абышоў я, браце, каго знаў у сталіцы і каго пасьпеў у правінцыі. Людзі, праўда, не змагары, але таксама нібыта сумленны беларускі народ. Кажуць, ня чулі ні пра байкот, ні пра шырокі фронт, ні пра сыгнал. Не пабачыў я, браце, прыкметаў змаганьня і перамен...
– Гэта здрайцы або псэўда, або гэбэ. Альбо ты сам псэўда або гэбэ, каб раскрываць табе нашу вялікую таямніцу змаганьня і перамогі.
– Але я ня псэўда і не гэбэ, мой браце. Я такі ж, як і ты. Плачу падаткі рэжыму, нашу ў кішэні пашпарт з капустай і ў кафэтэрыі размаўляю па-расейску. Мой змагарны чын палягае ў тым, што я публікую ў інтэрнэце праўдзівыя зьвесткі пра сталінскія рэпрэсіі, і ў тым, што, як і ты, мару пра беларускую Беларусь. Хіба мы ня тое самае?
– Ты наскрозь фальшывы, самазакаханы і чужы нам чалавек. Ты толькі прымазваесься да нашага змаганьня – да ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінізму, да нашае мовы і да беларускае ідэі. Мы выкрылі цябе. Ты ніколі ня будзеш для нас сваім.
– Чаму? Бо ня веру ў байкот, не выкрываю гэбісцкія карані псэўдаапазыцыі, «няправільна» разумею ролю змаганьня ў найноўшай гісторыі і сябрую ня з тымі людзьмі?
– Гэта, але ня толькі. Табе невядомы і ніколі ня будзе вядомы наш сымбаль веры, наш адзіна праўдзівы Знак! Бо ты ня здольны з усёй самаадданасьцю палюбіць яго.
– Але мне ёсьць каго і што любіць, апроч яго. Маё сэрца занятае, браце. Я занадта добра ведаю сваю краіну, яе людзей, яе песьні і мову, нацыянальную ідэю, яе герояў і асьветнікаў, каб любіць усё гэта ў другую чаргу пасьля яго. Урэшце, гвалтам і не палюбіш.
– З табою ўсё ясна! На трэці ўдар рыдлёўкі будзеш навечна залічаны ў псэўда, гэбню і беларусафобы. Амінь.
– Памятаеш адказ на паўстанцкі пароль у Караткевічавых «Каласах»?
– ?
– То ўзаемна!