Аляксандар Лукашэнка падчас прэсавай канфэрэнцыі не абяцаў вызваліць датэрмінова палітвязьняў, а пра журналістку «Новай газэты» Ірыну Халіп заявіў, што яна нібыта сама адмовілася выяжджаць зь Беларусі. Ірына Халіп у камэнтары гэта абвергла.
Пра магчымасьць датэрміновага вызваленьня Мікалая Аўтуховіча, Алеся Бяляцкага, Зьмітра Дашкевіча, Мікалая Статкевіча ды іншых палітвязьняў у Аляксандра Лукашэнкі запытала карэспандэнтка «Нашай Нівы» Аксана Рудовіч. Адказваючы, Аляксандар Лукашэнка спрабаваў перавесьці размову на тэму колькасьці палітвязьняў, але ў выніку выказаўся пра іх вызваленьне.
«Ды могуць. Чытайце „Советскую Белоруссию“… Адбудуць тэрмін — выйдуць. Я там для сябе палітычных супернікаў ня бачу. Ці могуць яны выйсьці датэрмінова? Могуць. Чытайце закон, там усё прапісана».
Наста Дашкевіч, жонка палітвязьня гарадзенскай турмы Зьмітра Дашкевіча, сказала, што і не чакала абяцаньняў адносна вызваленьня палітвязьняў ад Аляксандра Лукашэнкі. Пры гэтым актывістка не выключае любога разьвіцьця падзей:
«Мы ж ведаем, што такое ягоныя словы. Калі сытуацыя вымагае, усё можа здарыцца. У прынцыпе, што б ён ні сказаў сёньня, гэта не азначае, што так будзе заўтра».
Жонка Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч асобна пракамэнтавала заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ён ня бачыць сярод палітвязьняў палітычных супернікаў, у тым ліку і ў асобе былога кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча.
«Яго заўсёды трэба разумець наадварот. Мяркую, каб ня бачыў бы ў Мікалаю палітычнага суперніка, то не прызначыў бы самы вялікі тэрмін, не адправіў бы ў Шклоў і не прапаноўваў бы напісаць прашэньне ды зьехаць, прапануючы нават уласны самалёт».
Натальля Пінчук, жонка праваабаронцы Алеся Бяляцкага, якога трымаюць у Бабруйскай калёніі, сказала, што і не чакала добрых навін пра вызваленьне палітвязьняў.
«Я нічога ад яго не чакаю. Мне калі званіла карэспандэнтка наконт таго, якое б я задала пытаньне, то ня ўзьнікла ў мяне і пытаньняў да Лукашэнкі. На нешта такое я не разьлічвала».
Яшчэ на пачатку прэсавай канфэрэнцыі Аляксандра Лукашэнку прасілі патлумачыць сытуацыю з журналісткай расейскай «Новой газеты», жонкай Андрэя Саньнікава Ірынай Халіп. Чаму, калі ён абяцаў, што яна зможа выяжджаць зь Беларусі, ёй дагэтуль гэта забаронена? Аляксандар Лукашэнка запэўніваў журналістаў, што гэта сама Ірына Халіп ня хоча ехаць зь Беларусі. Паводле Аляксандра Лукашэнкі, у Беларусі журналістка адчувае сябе «пакутніцай», а за мяжой яна будзе нікому непатрэбная, як і яе муж, які выехаў у Англію.
Ірына Халіп пракамэнтавала «Свабодзе» выказваньні кіраўніка дзяржавы на свой адрас.
«Паводле ягонай вэрсіі, гэта я не хачу выяжджаць зь Беларусі? Нагадаю, што гэта працяг той гісторыі, якая пачалася з пытаньня ўладальніка англійскіх газэт „Independent“ і „Evening Standard“ Яўгена Лебедзева. Той запытаў Лукашэнку, чаму Ірына Халіп ня можа выехаць у Маскву? І Лукашэнка тады сказаў, калі памятаеце, што хоць сёньня бярыце яе і выяжджайце ў Маскву. Яна, маўляў, свабодная, можа ехаць.
Але насамрэч пасьля гэтага кантроль за мной стаў яшчэ большы. Міліцыянты прыходзяць да мяне кантраляваць яшчэ часьцей.
Калі сюды прыехаў галоўны рэдактар Дзьмітры Муратаў, ён увогуле ня мог зразумець, як гэта — чалавек сказаў, а нічога не мяняецца. Муратаў хадзіў у крымінальна-выканаўчую інспэкцыю Партызанскага РАУС, размаўляў з начальніцай, якая яму патлумачыла, што я знаходжуся пад дзеяньнем судовага прысуду. У мяне адтэрміноўка выкананьня прысуду на два гады. А прысуд зь мяне ня зьняты, і сам Лукашэнка не падпісваў рашэньня аб памілаваньні. Таму як я магу кудысьці ехаць зь Беларусі? Супрацоўніца інспэкцыі паведаміла майму рэдактару Дзьмітрыю Муратаву, што калі я зьеду ў тую ж Маскву, мая адтэрміноўка на гэтым скончыцца і мяне адразу накіруюць на два гады ў Гомельскую жаночую турму».
У канцы прэсавай канфэрэнцыі тэма палітвязьняў узьнікла зноў. «Апошнім часам за гэтым і не сачу», — сказаў Аляксандар Лукашэнка і выказаў абурэньне тым, што ад яго патрабуюць вызваліць асобаў, якіх асудзіў «незалежны» беларускі суд.