Беларускія назіральнікі: мы самі сябе запрасілі на чэскія выбары
Your browser doesn’t support HTML5
Беларускія назіральнікі: мы самі сябе запрасілі на чэскія выбары
Група кароткатэрміновых міжнародных назіральнікаў, акрэдытаваная ад недзяржаўнай арганізацыі Belarus Watch, падвяла папярэднія вынікі назіраньня за выбарамі прэзыдэнта Чэхіі 11–12 студзеня 2013 году.
Высокі ўзровень арганізацыі і празрыстая сыстэма падліку галасоў, такую выснову зрабіла група беларускіх назіральнікаў на выбарах прэзыдэнта ў Чэхіі. Пра розныя аспэкты назіраньня за выбарамі расказвае кіраўніца групы назіральнікаў Наста Матчанка. Зь ёй гутарыць Аляксей Знаткевіч.