ОБЭРИУ (Объединение реального искусства = Аб’яднаньне рэальнага мастацтва) — расейская авангардысцкая літаратурна-мастацкая групоўка, якая існавала ў Ленінградзе ў 1927 — 1931 гадах.
Яе ўдзельнікі вызначаліся «дзівацкай» арыгінальнасьцю мастацкага сьветапогляду, схіляліся да парадоксу, гратэску, іроніі, стаялі ля вытокаў драмы абсурду. Друкаваць свае «дарослыя» творы ў савецкіх выданьнях яны амаль ня мелі магчымасьці, а таму былі вымушаны сысьці ў дзіцячую творчасьць. Менавіта празь яе яны і сталі вядомымі пры жыцьці як у Расеі, так і за яе межамі, у тым ліку ў Беларусі. Адгарнем жа гэтую невядомую старонку літаратурных сувязяў і пачытаем творы абэрыутаў, перакладзеныя на беларускую мову яшчэ пры жыцьці аўтараў.
У арыгінале поўная назва гучыць так: «О том, как Колька Панкин летал в Бразилию, а Петька Ершов ничему не верил». Гэта забаўная гісторыя пра двух хлопчыкаў, якія вырашаюць пабываць у далёкай Бразыліі, едуць на аэрадром і ўпрошваюць лётчыка ўзяць іх з сабою. Пасьля нядоўгае спрэчкі лётчык пагаджаецца, і ўсе яны разам лятуць на самалёце… А вось дзе яны апынуліся насамрэч — загадка, адрасаваная ня толькі дзецям, але і дарослым. Крытыкі лічылі гэты твор шкодным, пісалі, што ён заклікае савецкіх дзяцей да эміграцыі.
Падобна, што беларускі перакладчык з творчасьцю Хармса быў знаёмы кепска. Ён нават ня ведаў, як правільна звалі расейскага пісьменьніка — на вокладцы й тытульніку пазначана: «А. Хармс». А вось тое, што ён даў героям перакладзенага твора іншыя імёны — гэта быў ход сьвядомы, імкненьне такім чынам наблізіць апавяданьне да беларускага чытача. Таму хармсаўскі Колька ў перакладзе зрабіўся Сьцёпкам, а Пецька — Янкам.
На мове арыгіналу твор выходзіў асобнай кніжкай (1930), але беларускі пераклад выйшаў раней за яе, бо быў зроблены непасрэдна зь першапублікацыі ў часопісе «Ёж».
Ізноў маем справу зь перайменаваньнем героя. У Ю. Уладзімірава хлопчыка завуць Яўсей, а ў перакладзе ён ператварыўся ў Аляксея. Атрымалася:
Ня здолелі пабудзіць яго ні дваццаць пажарных часьцей, ні сто трубачоў, ні нават рота салдатаў. І толькі маміна пытаньне «Хочаш, Аляксейка, мяккага абараначка?» падняло героя з ложка. (Бацькі, бярыце на ўзбраеньне!)
Ёсьць у перакладзе пэўныя хібы, але для 24-гадовага Алеся Якімовіча гэта быў перакладніцкі дэбют. Самому ж аўтару Юрыю Ўладзіміраву на той момант было ўсяго 20. На жаль, таленавіта заявіўшы пра сябе ў дзіцячай паэзіі, Уладзіміраў рана пайшоў з жыцьця — у 1931 годзе яго ня стала.
З трох кніг Мікалая Алейнікава, перакладзеных на беларускую мову — «Баявыя дні» (1930), «Дзіўнае сьвята» (1930) і «Танкі і санкі» (1931) — спынімся на апошняй. Менавіта яна патрапіла пад найбольшыя нападкі крытыкаў, якія пабачылі ў ёй «паклёп на Чырвоную Армію, апашленьне гераічнай барацьбы супраць белых і інтэрвэнтаў» і вынесьлі прысуд: «Кніжка шкодная. Яе трэба канфіскаваць». («Правда», 6.04.1935). Сучасныя літаратуразнаўцы прызнаюць, што адценьне парадыйнай, часам на мяжы са зьдзекам, прымітывізацыі ў дзіцячай публіцыстыцы Алейнікава сапраўды навідавоку. Дарослы чытач яе заўважыць:
Інакшую нетрадыцыйную распрацоўку тэма Чырвонай Арміі набывае ў Мікалая Забалоцкага. Дынамікай свайго аповеду апавяданьне нагадвае знаёмыя па савецкіх школьных падручніках дзіцячыя творы пра грамадзянскую вайну, аднак уласьцівыя такім творам трагізм і гераічная патаснасьць зьнікаюць зь першай жа старонкі: гэта не вайна, а ўсяго толькі манэўры, «чырвоныя» змагаюцца ня зь «белымі», а зь нейкімі «сінімі», і страляюць жаўнеры не сапраўднымі патронамі, а пустастрэльнымі. Толькі вось галоўны герой, хлопчык Міхаська, успрымае ўсё, што адбываецца, усур’ёз…
Гэтую кніжку Забалоцкі напісаў неўзабаве па вяртаньні з вайсковай службы, а карэктуру вычытваў у студзені 1928 году паміж падрыхтоўкай пастаноўкі знакамітай хармсаўскай п’есы «Елізавета Бам».
Перакладное выданьне праілюстраваў Іван Ахрэмчык, у далейшым — вядомы беларускі мастак савецкага часу.
У адрозьненьне ад Данііла Хармса, чые творы для дзяцей вылучаюцца ня меншым майстэрствам, чым «дарослыя», Аляксандар Увядзенскі ў сваёй дзіцячай творчасьці відавочна халтурыў. Трохі схалтурым і мы, далучыўшы да беларусізаванага абэрыуцкага пяцікніжжа і пакуль адзіны знойдзены ў друку яго перакладзены твор. Гэта піянэрская «Лягерная песьня», музыку да якой, дарэчы, напісаў беларускі кампазытар, аўтар гімну БССР Нестар Сакалоўскі. У мастацкіх адносінах прымітыўная (ці прынамсы — прымітывісцкая: «Дождж ідзе і мочыць, / Мочыць, як ён хоча, / Сто галоў»), але цікавая проста як факт, як нейкая нітачка, якой абэрыут Увядзенскі пры жыцьці быў прывязаны да кантэксту беларускай літаратуры. Такое вось нечаканае перакрыжаваньне.
Данііл Хармс. Як Сьцёпка Панкін лётаў у Бразылію /Пераклад Пальчыка/. Менск: БДВ, 1931
Падобна, што беларускі перакладчык з творчасьцю Хармса быў знаёмы кепска. Ён нават ня ведаў, як правільна звалі расейскага пісьменьніка — на вокладцы й тытульніку пазначана: «А. Хармс». А вось тое, што ён даў героям перакладзенага твора іншыя імёны — гэта быў ход сьвядомы, імкненьне такім чынам наблізіць апавяданьне да беларускага чытача. Таму хармсаўскі Колька ў перакладзе зрабіўся Сьцёпкам, а Пецька — Янкам.
Юры Ўладзіміраў. Сон Аляксея /Пераклад Алеся Якімовіча/. Іскры Ільіча. 1929, № 1
Ізноў маем справу зь перайменаваньнем героя. У Ю. Уладзімірава хлопчыка завуць Яўсей, а ў перакладзе ён ператварыўся ў Аляксея. Атрымалася:
Як заснуў Аляксей,
Як захроп Аляксей,
Толькі шум гудзе,
Праз цалюткі дзень,
Аж страхаюцца ўсе.
Мы яго будзілі,
Ў барабаны білі,
У званкі званілі,
Яму крычалі ўсе:
«Уставай, Аляксей!»
Як захроп Аляксей,
Толькі шум гудзе,
Праз цалюткі дзень,
Аж страхаюцца ўсе.
Мы яго будзілі,
Ў барабаны білі,
У званкі званілі,
Яму крычалі ўсе:
«Уставай, Аляксей!»
Ня здолелі пабудзіць яго ні дваццаць пажарных часьцей, ні сто трубачоў, ні нават рота салдатаў. І толькі маміна пытаньне «Хочаш, Аляксейка, мяккага абараначка?» падняло героя з ложка. (Бацькі, бярыце на ўзбраеньне!)
Ёсьць у перакладзе пэўныя хібы, але для 24-гадовага Алеся Якімовіча гэта быў перакладніцкі дэбют. Самому ж аўтару Юрыю Ўладзіміраву на той момант было ўсяго 20. На жаль, таленавіта заявіўшы пра сябе ў дзіцячай паэзіі, Уладзіміраў рана пайшоў з жыцьця — у 1931 годзе яго ня стала.
Мікалай Алейнікаў. Танкі і санкі /Пераклад Э. Мінкінай/. Менск: БДВ, 1931
«Старшыня савету выклікаў да сябе таварыша Івана Дарафеева і сказаў яму:
— Ты прызначаны камандзірам палку.
— Як-жа я буду камандаваць палком? — сказаў Іван Дарафееў. — Я-ж гэтай справы ня ведаю.
Старшыня савету адказаў:
— У нас вучоных камандзіраў няма, а ты чалавек надзейны.
— Ды я-ж качагар.
— А я сьлесар, — сказаў старшыня савету, — а вось усім горадам кірую.
— Нічога ня зробіш — сказаў Іван Дарафееў, надзеў шапку задам наперад і паехаў на фронт».

Мікалай Забалоцкі. Чырвоныя і сінія /Пераклад Петруся Сквярнюка/. Менск: БДВ, 1932